viasna on patreon

Спіс затрыманых па крымінальнай справе за каментары з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ

2021 2021-10-04T15:47:00+0300 2021-10-04T15:28:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kajdanki-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 29 верасня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманні людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі ў мінскай кватэры Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Па дадзеных МУС, за суткі ведамства ўстанавіла больш за 200 чалавек, якія пакідалі абразлівыя каментары.

Па звестках, якія атрымалася сабраць праваабаронцам на 4 кастрычніка, было затрымана больш за 110 чалавек. Аднак лічба ўвесь час ўдакладняецца. У дачыненні да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады) і па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці). Большасць затрыманых не выйшла на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання, сваякі часткі з іх дагэтуль не ведаюць месцазнаходжанне сваіх родных. 

"Вясна" публікуе табліцу з вядомымі прозвішчамі затрыманых і працягвае збіраць інфармацыю. Калі вам вядома пра іншых затрыманых па дадзенай крымінальнай справе, калі ласка, паведамляйце на тэлеграм-акаўнт @spring96info, у наш бот @Viasna_bot ці на электронную пошту viasna@spring96.org. Таксама просім паведамляць, калі кагосьці са спісу ўжо вызвалілі ці перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.

Спіс затрыманых па крымінальнай справе за каментары з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства