viasna on patreon

У Брэсце вынеслі прысуды восьмай групе па "справе карагодаў" — палітвязня адправілі ў калонію

2021 2021-10-06T17:17:30+0300 2021-10-06T17:18:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest_13_09.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020"

Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка агучылі прысуды шасці фігурантам восьмай групай па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Сярод іх — палітзняволены пружанец Алег Кулеша, якога ўжо больш за тры месяцы ўтрымліваюць за кратамі і сёння асудзілі да 1 года і 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Справу супраць восьмай групы разглядала суддзя Марыя Аліферук, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Андрэй Манько.

Каго асудзілі ў гэты раз?

6 кастрычніка суддзя Марыя Аліферук вынесла прысуды, якія запрашваў пракурор Андрэй Манько:

  • 49-гадовы палітзняволены жыхар Пружанаў Алег Кулеша — 1 года і 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму (шляхам складання з судзімасцю раней);
  • педагог-псіхолаг Мікіта Дзмітрыеў — 2 года "хіміі";
  • Ганна Кашырскіх, Сяргей Кунцэвіч — 1,5 года "хіміі";
  • Дзмітрый Макарэвіч, Таццяна Пякарская — 1,5 года "хатняй хіміі".

Як абвінавачванне гучыць у матэрыялах справы?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку была нанесеная шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі.  Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні, 87 чалавеку ўжо вынесен прысуд.

medushevskii_instagram.jpeg

Палітвязень па "справе карагодаў": Cем тыдняў правёў у падвальнай камеры без сонечнага святла

У канцы студзеня брэсцкія суды пачалі разглядаць адну з самых масавых "палітычных справаў" у гісторыі Беларусі — "справа карагодаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства