viasna on patreon

Допыт праваабаронцы, масавае затрыманне пружанцаў: хроніка пераследу 11-13 кастрычніка Дапоўнена

2021 2021-10-13T17:37:03+0300 2021-10-15T08:26:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mspring_office_12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 11-13 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Затрыманне ў Ваўкавыску

Учора быў затрыманы Лазар Ігар, актывіст з Ваўкавыска, як мяркуецца, за каментары ў адрас АМАПа.

Затрыманне гераіні знакамітага фота з пратэстаў 

Паведамляецца пра затрыманне мінчанкі студэнткі 3 курса хімфака БДУ Златы Януковіч. Яна гераіня знакамітага фотаздымка з леташніх акцыях пратэсту ў Мінску — другая справа. У інтэрнэце з'явілася "пакаяльнае відэа" з ёй. Пакуль невядомы ў якім статусе яна знаходзіцца.

Допыт праваабаронцы

Праваабаронца Барыс Бухель. Фота: spring96.org
Праваабаронца Барыс Бухель. Фота: spring96.org

13 кастрычніка раніцай у Следчы камітэт на допыт па невядомай крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса, выклікалі магілёўскага праваабаронцу "Вясны" Барыса Бухеля. 

Як піша MAYDAY, яго выклікаў на допыт следчы Андрэй Шацько, вядучы крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў "Магілёўскай вясны". Допыт доўжыўся 4,5 гадзіны. За апошнія дзевяць месяцаў Бухеля дапытвалі ў якасці сведкі па трох крымінальных справаў каля дзясятка разоў.


Перазатрыманне на Акрэсціна

Сёння з "сутак" мусіў быў выйсці 57-гадовы Аляксандр Бембель, але яго перазатрымалі. Яго адпусцілі пасля арышту, але за вароты не выпусцілі. Верагодна, яго затрымалі па арт. 19.11 КаАП. Заўтра мусіць адбыцца суд.


Ператрусы і затрыманні пружанскіх актывістаў

Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, 13 кастрычніка ў Пружанах адбыліся ператрусы ў мясцовых актывістаў: у Анатоля Дзевянцейчыка, Юліі Лаптановіч і ў яе бацькоў. Ператрусы праводзіў КДБ. Пасля гэтага мінімум трое чалавек затрыманыя: Анатоль, яго жонка Аксана (якую забралі з працы), і Юлія Лаптановіч. 

Мужа і жонку Дзевянцейчыкаў адпусцілі.

На ператрус у дом Юліі Лаптановіч сілавікі прыйшлі адразу са службай апекі. У жанчыны і яе мужа-палітвязня трое дзяцей, якіх раней (па словах самой Юліі) ужо пагражалі адабраць з-за актыўнай жыццёвай пазіцыі. Мужа Юліі — Ігара — асудзілі на 2,5 года калоніі па «карагоднай» справе і за «паклёп» на сябраў выбарчай камісіі. Аднак забраць дзяцей у Лаптановічаў падстаў не знайшлося: іх адразу ўзяла да сябе маці Юліі, на якую загадзя была аформлена даверанасць.

З яшчэ адной актывісткай з Пружанаў, Ганнай Баран, сувязі няма.

Таксама затрыманы ветэрынар Аляксандр Шышко з Пружанаў. 

Берасцейка Наталля Шыла, якую асудзілі разам з спружынамі Лаптановічамі ў 7-й групе фігурантаў "карагоднай" справы, сёння таксама забірала з працы КДБ. Вядома, што з жанчынай размаўлялі больш за 10 гадзін. Таксама ў яе прайшоў ператрус, забралі тэлефон. Цяпер Наталля на волі.

Таксама невядома месца знаходжанне Людміла Царану.


Затрыманне ў Жлобіне

12 кастрычніка ў Жлобіне затрымалі Дзяніса Пархомава. Па папярэдняй інфармацыі, ён затрыманы за напісанне каментара ў сацыяльных сетках. Яго затрымалі напрыканцы змены на працы. 


Затрыманне ў Мінску

12 кастрычніка ў Мінску затрымалі Івана Ніканава. Сілавікі дасталі яго з уласнай машыны і затрымалі. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.


Суд адхіліў скаргу на арышт журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі

Ён застанецца за кратамі. Нагадаем, Генадзю ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Яму абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту да 1 снежня.


На Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку завялі чарговую крымінальную справу

За тое, што яны «стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і кіраванняў і прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой. Сваімі злачыннымі дзеяннямі ўступілі ў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый».


Пасля сутак на Акрэсціна ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі памерла мінчанка Алена Амеліна

Яе затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах у красавіку і верасні 2021 года. Вось, што напісала пра яе журналістка «Нашай Нівы» Кацярына Карпіцкая, якая была з Аленай у адной камеры:

"Сукамерніца Алена, самая энергічная і бойкая з нас, памерла ад кароны. На Акрэсціна мы ўсё на яе хварэлі. Алене за адзін дзень стала вельмі блага, яна амаль трупам ляжала пад нарамі, мы прымушалі яе хоць нешта з'есці.

Лячылася ўсё гэта парацатамолам і, калі зусім чалавеку блага, антыбіётыкам. З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ, і так і не выкараскалася".


Пераслед у Барані

11 кастрычніка ў Следчы камітэт выклікалі Арцёма Ляшнеўскага з Барані. Справа тычыцца пагрозаў гродзенскаму супрацоўніку ДАІ. Ляшнеўскаму прыгразілі псіхіятрычнай экспертызай, таму ён прызнаў віну. 


11 кастрычніка ў Мінску каля пад'езда была затрыманая Святлана Ладунова. Яе затрымалі двое супрацоўнікаў міліцыі, але прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства