viasna on patreon

Магілёўскай актывістцы Ганне Ільіной прысудзілі тры гады калоніі нібыта за паклёп на адрас Лукашэнкі

2021 2021-10-16T10:54:54+0300 2022-01-24T12:04:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/iljina_hanna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Ільіна

Ганна Ільіна

Ганна Ільіна была затрыманая 27 ліпеня. Першапачаткова ёй прад’явілі абвінавачанне па арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта). Затым ёй змянілі артыкул на больш цяжкі.

11 жніўня невядомыя з фэйкавага акаўнта размясцілі відэаролік з удзелам Ільіной на яе старонцы ў “ВКонтакте”. Там яна заявіла, што "добрасумленна памыляючыся ў сваіх перакананнях, у сваім фэйсбуку, у пасце, абгаварыла ненаўмысна Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

20 жніўня яна была прызнаная праваабарончымі арганізацыямі палітычнай зняволенай.

У Магілёўскім СІЗА №4, дзе Ільіна чакала суда, яе прызналі "схільнай да экстрэмізму»

Паводле  абвінавачвання ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК РБ - "паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь") ёй пагражала пазбаўленне волі да шасці гадоў.

Суд па крымінальнай справе пачаўся 13 кастрычніка. Суддзёй выступіла Наталля Панасенка, вядомая палітычна матываванымі прысудамі. Ужо 15 кастрычніка яна вынесла прысуд-3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці справы невядомыя - пасяджэнне без якіх-небудзь значных прычын праводзілася ў закрытым рэжыме, паведамляе MAYDAY.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства