viasna on patreon

Пракурор запрасіў для Цагельніка тры гады пазбаўлення волі нібыта за каардынацыю ў чатах дваравых пратэстаў

2021 2021-10-19T13:32:04+0300 2021-10-19T14:50:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cagelnik-1jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Цагельнік. Фота з сацыяльных сетак.

Вадзім Цагельнік. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 кастрычніка працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да работніка пошты Вадзіма Цагельніка. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).

Справу разглядае суддзя Лідзія Целіца, дзяржабвінаваўца – пракурор Яўген Серакоў.

З матэрыялаў следства вядома, што 21-гадовы Вадзім Цагельнік, з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт пры дапамозе ноўтбука і некалькіх мабільных тэлефонаў, прадпрымаючы пры гэтым канспіратыўныя меры, ажыццяўляў дэструктыўную дзейнасць, накіраваную на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве: заклікаў да масавых беспарадкаў, якія пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту.

Судзяць паштальёна, які нібыта каардынаваў акцыі пратэсту ў Мінску

Абвінавачаны ў паведамленнях рабіў акцэнт аб негвалтоўным, але рашучым удзеле ў масавых мерапрыемствах.

На папярэднім судовым паседжанні 13 кастрычніка былі дапытаныя сведкі.

Бацька Вадзіма, Аляксандр Цагельнік паведаміў, што даведаўся пры ператрусе, калі  сын яму сказаў, што капіяваў інфармацыю і распаўсюджваў у чатах.

- За чый кошт жыў?

- За мой.

 - Былі канфіскаваныя грошы?

 - Так, з сейфа пры ператрусе канфіскавалі  мае асабістыя грошы, гэта адлюстравана ў пратаколе, пісаў скаргу. Грошы захоўваліся ў сейфе, 14 500 даляраў ЗША маіх і 21 241 даляраў і 1120 еўра дзяцей і зяця. Грошы збіраліся і захоўваліся для набыцця новай кватэры.

Бацька даў станоўчую характарыстыку свайму сыну.

Наступны сведка - муж сястры абвінавачанага Аляксандр таксама распавядаў пра канфіскаваныя пры ператрусе грошы, казаў, што вырашыў іх захоўваць у цесця, бо жывуць у кватэры старой пабудовы. Частка сродкаў яго асабістыя, а астатнія – бацькоўскія.

Дзяўчына Вадзіма патлумачыла, што нічога не ведала пра тэлеграм-чаты і пратэсты, наведвання масавых мерапрыемстваў. Распавяла аб тым, якія рэчы былі канфіскаваныя пры ператрусе.

Затым агучылі допыт камандзіра падраздзялення АМАП Мінгарвыканкама, які на суд не з’явіўся.

“Па прыбыцці ў Салігорск выехаў на плошчу, бо была інфармацыя аб колькасці там людзей. Быў затрыманы грамадзянін, які адмовіўся называць дадзеныя".

Сёння, 19 кастрычніка, пракурор запрасіў суд вынесці абвінаваўчы прысуд, паколькі лічыць, што віна даказаная цалкам, зыходзячы з паказанняў, Цагельнік пакідаў каментар абразлівага характару, што пацвярджаецца матэрыяламі справы.

Па артыкуле 369 КК таксама прызнаць вінаватым. Абцяжарваючыя абставіны -  наяўнасць ранейшай судзімасці.

Такім чынам, за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК) – тры гады пазбаўлення волі, па артыкуле па 369 (абраза прадстаўніка ўлады) – паўтара года абмежавання волі (“хімія”).

Сумарна, шляхам частковага складання, тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, меру стрымання змяніць і заключыць пад варту.

Адвакат прасіла выключыць з абвінавачання фразу "здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове", пры гэтым не мяняць кваліфікацыю артыкула 342. Па 369 прадстаўнік абароны  ўвогуле прапануе выключыць фразу пра тое што Цагельнік здзейсніў злачынства па 369 як асоба, якая раней здзейсніла злачынства. Просіць ўлічыць прызнальныя паказанні абвінавачанага, тым больш што ў яго ёсць праблемы са здароўем, а цяпер у сітуацыі з эпідэміялагічнай становішчам яму будзе вельмі цяжка. Прасіць прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Таксама просіць паменшыць запрошаную ў памеры 2 000 рублёў кампенсацыю маральнай шкоды  да 600 рублёў.

У апошнім слове Вадзім Цагельнік сказаў, што здзейсніў памылку. Папрасіў дазволіць яму працаваць і не пазбаўляць волі.

Прысуд будзе вынесены ў 10 гадзін раніцы 21 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства