viasna on patreon

Больш за 130 сутак адміністрацыйнага арышту было прызначана грамадзянам за 11-15 кастрычніка

2021 2021-10-19T13:47:04+0300 2021-10-19T13:54:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja_admin_erohina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Ілюстрацыйнае фота spring96.org

У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 11 па 15 кастрычніка па адміністрацыйных справах асудзілі не менш за 12 чалавек. Людзей прыцягвалі да адказнасці за "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Так, 11 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна разглядзелі чарговую адміністрацыйную справу супраць 27-гадовай Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай. Гэта ўжо сёмы пратакол запар, які на дзяўчыну і яе мужа Сяргея Крупеніча ў Ленінскім РУУС складаюць па арт. 19.11 КаАП за перасылку паведамленняў адзін адному ў прыватнай перапісцы з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. На сваім сёмым судзе дзяўчына прасіла прабачэнне ў следчага Каўрыжкі і звярталася да суддзі, каб тая не адпраўляла яе зноў на «суткі», а дала штраф. Але суддзя Юлія Інчына ўсё роўна арыштавала дзяўчыну на 14 сутак. Сяргея Крупеніча асудзілі да 15 сутак за некалькі дзён да гэтага.

23-гадовы Уладзіслаў Фёдараў 14 кастрычніка прыйшоў у «Мінск-Арэну» на хакейны матч «Дынама-Мінск» — «Спартак». Падчас агляду рэчаў у хлопца знайшлі пашпарт з вокладкай, на якой быў намалёваны герб «Пагоня». Фёдарава адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Згодна з пратаколам, менавіта на тэрыторыі РУУС хлопец «аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», за што на яго склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП. Справу супраць хлопца разглядзела суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня і прызначыла яму пакаранне — 15 сутак.

Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства