viasna on patreon

З Днём народзінаў, Уладзімір! Відэа Дапоўнена

2021 2021-10-22T13:08:03+0300 2021-10-22T17:06:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/labkovich_dn_be.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння юрыст ПЦ “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбраы” Уладзімір Лабковіч адзначае свой 43-ці Дзень народзінаў. На жаль, наш калега не зможа сустрэць яго ў коле сям’і ды сяброў, а вымушана знаходзіцца за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць.

Прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый дасылаюць свае віншаванні Уладзіміру Лабковічу з розных краін свету.

Дэпутат нямецкага Бундэстага Штэфан Гельбхаар, які з’яўляецца сімвалічным "хросным" Лабковіча ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandByYou ад "Libereco – партнёрства за правы чалавека", запісаў відэазварот (з субтытрамі) для Уладзіміра да Дня народзінаў.

Да віншаванняў далучыліся актывісты нямецка-швейцарская праваабарончай арганізацыі "Libereco – партнёрства за правы чалавека". 

Прадстаўніца Хельсінкскага фонду па правах чалавека Вольга Саламатава таксама запісала відэазватор для Уладзіміра Лабковіча.

Вольга Саламатава, Хельсінкскі Фонд па правах чалавека (Варшава)
Вольга Саламатава, Хельсінкскі Фонд па правах чалавека (Варшава)

"Ад усёй душы я жадаю ад сябе, ад Хельсінкскага фонду па правах чалавека наступны дзень нараджэння адзначаць у міжнароднай кампаніі, думаючы пра тое, як шмат змянілася ў Беларусі да лепшага.

Валодзя, здароўя, сіл, цярпення і вытрымкі. І вядома ж, каб як мага хутчэй ты мог абняць сваіх родных!", - сказала яна. 

kulaeva_labkovich.jpg
Саша Кулаева і Уладзімір Лабковіч падчас прэс-канферэнцыі. Фота з твітара Сашы Кулаевай

Праваабаронца Саша Кулаева з нагоды дня народзінаў Лабковіча адзначыла ў сваім твітары: 

Шмат гадоў сумеснай працы, супольныя мары... Сям'я, сябры і калегі цябе чакаюць, змагаюцца за цябе. Ты выйдзеш на волю раней, чым здаецца!

Актывісты Östgruppen - Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека таксама далучыліся да віншаванняў. 

ostgruppen_ulad_dn.jpg
Актывісты Östgruppen у падтрымку Уладзя Лабковіча. Фота са старонкі арганізацыі ў Фэйсбуку

Дасылайце віншаванні Уладзіміру:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Акімат, дэпартацыя і вялікія джыпы ў Данецку. Як Уладзімір Лабковіч назіраў за выбарамі ў міжнародных місіях

У дзень народзінаў Уладзіміра Лабковіча, які ён сустракае за кратамі, калегі зняволенага “вясноўца” ўзгадваюць пра ягоныя рызыкоўныя прыгоды падчас розных місій назірання.

Нагадаем, праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч быў затрыманы 14 ліпеня. У яго дома адбыўся вобшук, а самога праваабаронцу разам з жонкай Нінай затрымалі, павезлі на допыт, а пасля змясцілі пад варту.

Папярэдне Уладзіміру Лабковічу прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), і ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства