viasna on patreon

Звальненні ў Добрушы, затрыманні ў Мінску. Хроніка пераследу за 22-23 кастрычніка

2021 2021-10-23T15:32:55+0300 2021-10-25T12:25:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fabryka_dobrush.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Добрушская папяровая фабрыка. Архіўнае фота Радыё Свабода

Добрушская папяровая фабрыка. Архіўнае фота Радыё Свабода

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 22-23 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Масавыя звальненні на Добрушскай папяровай фабрыцы перад візітам Лукашэнкі

Некалькі работнікаў Добрушскай папяровай фабрыкі расказалі Радыё Свабода, што перад візітам Лукашэнкі на прадпрыемства з фабрыкі звальняюць 70 чалавек, якія засвяціліся на пратэстах улетку і ўвосень 2020 года.

“Некаторых звальняюць семʼямі! Спачатку прапануюць напісаць заяву па ўласным жаданні.

Калі хто не згодны — забіраюць пасля змены з прахадной на трое і больш сутак у ізалятар часовага ўтрымання. І потым звальняюць. Ужо аднаго з нашых паказвалі пасля затрымання па прапагандысцкіх telegram-каналах.

Кіраўнікі настолькі згубілі прыстойнасць, што ў вочы кажуць: "Так, гэта рэпрэсіі і пераслед". Людзі баяцца”, — расказаў адзін з былых работнікаў фабрыкі.

Яшчэ адзін з працоўных адзначыў:

“У нас маленькі гарадок, усе ўсіх ведаюць, усе навідавоку. Мы даведаліся ад знаёмага ў выканкаме, што на фабрыку "спушчаны" спіс з 70 чалавек. Цяпер кіраўніцтва шукае спосабы, каб выжыць людзей. Пачалі правяраць прапускны рэжым, адсочваць уваходы і выхады з працы”.


Сайт "Віртуальны Брэст" не адкрываецца на тэрыторыі Беларусі. Падобна на тое, што дамен заблакаваны, піша БАЖ. 

23 кастрычніка 2021 года сайт "Віртуальны Брэст" перастаў адчыняцца ў некаторых правайдэраў у Беларусі. Хутка свае лісты блакаванняў абновяць астатнія, і на сайт можна будзе патрапіць толькі праз VPN. Афіцыйна інфармацыю аб блакаванні рэдакцыя пакуль не атрымлівала.

Гэта ўжо другая блакіроўка дамен "Віртуальнага Брэста", першая была ў жніўні 2020 года.

22 кастрычніка

Праваабаронцам вядома, што 22 кастрычніка супрацоўнікамі КДБ у Мінску былі затрыманыя Аляксандр Магілевіч, Данііл Васінскі, Павел Гайдук. 

У сябе дома быў затрыманы Антон Нічыпаровіч.


З'явілася інфармацыя пра затрыманне Марыны і Алеся Сакалухаў. Сілавікі прыйшлі з ператрусам і забралі маладзёнаў, піша Кастусь Шыталь.


Як стала вядома ПЦ "Вясна", сёння ў Мінску быў затрыманы Віктар Самотыя. Прычыны і абставіны затрымання - невядомыя.

Вядома, што сярод затрыманых Кацярына Нікіценка

Таксама быў затрыманы Алег Корзун, пасля складання пратакола па арт. 23.7 КаАП (“Парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных”) яго адпусцілі з аддзялення міліцыі.


Па рашэнні пракуратуры Клецкага раёна прадукцыя тэлеграм-каналаў "Клецк для жыцця!" і "Чат Клецк для жыцця" прызнаная экстрэмісцкай.


22 кастрычніка тэлеграм-канал "Ждановічы сёння" і чат "Ждановичи 2020 — клуб аматараў песень Цоя" прызнаныя “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Інфармацыя дапаўняецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства