viasna on patreon

Два гады калоніі атрымаў праграміст з Сенніцы за абразу прэзідэнта

2021 2021-10-25T09:35:44+0300 2021-10-25T11:06:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-minsk-rajonny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Мінскага раёна.

Суд Мінскага раёна.

У судзе Мінскага раёна 13 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК РБ). На лаве падсудных – тэхнік-праграміст з Сенніцы Алег Гармазінскі. Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу.

Гармазінскі быў затрыманы на 3 сутак 24 чэрвеня ў Стаўбцоўским раёне і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Затым адпушчаны да суда пад падпіску аб нявыездзе.

Справу разглядаў суддзя Крапачоў Аляксей.

Алег Гармазінскі раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, жанаты, мае напаўнагадовае дзіця.

З матэрыялаў абвінавачвання вядома, што Гармазінскі з дапамогай сеткі Інтэрнэт і мабільнага тэлефона ў тэлеграм-канале “Мая краіна Беларусь” 18 лістапада 2020 года і 18 студзеня, а таксама 23 сакавіка 2021 года размясціў некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі першай асобы дзяржавы. Адно з іх тычылася сітуацыі з Чэмпіянатам свету па хакеі.

Сведка Міхась Мароз распавёў суду пра зацяжны канфлікт з ягоным суседам Гармазінскім.

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў у суда для Алега Гармазінскага пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Суддзя Аляксей Крапачоў пагадзіўся з прапановай пракуратуры і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Ён быў узяты пад варту ў зале суда.

Мабільны тэлефон, які належаў Гармазінскаму, канфіскаваны ў даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства