Затрыманні і пакаяльныя відэа з Гомеля: хроніка пераследу за 25 кастрычніка Дапоўнена
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за панядзелак, 25 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Гомель
Спіс затрыманых 25 кастрычніка ў Гомелі
- Астахаў Сяргей
- Аўчарэнка Міхаіл
- Беленянок Валянцін
- Бондараў Алег
- Быткова Аксана
- Валатоўскі Аляксей
- Галай Міхаіл
- Змітровіч Яніна (15 сутак)
- Караткевіч Артур
- Караткевич Аляксандр
- Карыеўская Вольга
- Крывашэеў Аляксандр
- Кухарава Вераніка
- Лабкова Ганна
- Міхно Ганна
- Папоў Яўген
- Пархоменка Яўген
- Самусеў Андрэй
- Сівакова Сафія-Стэфанія
- Сівакоў Алесь
- Слесарэнка Андрэй
- Фаміноў Максім
- Філіпаў Максім
- Цыганкоў Аляксандр
Спіс дапаўняецца.
Сёння ранкам у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi y 6 гадзiн ранiцы. А ў 10 гадзін пасадзiлi y ауто i павезлi з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе, паведамляюць гомельскія валанцёры.
Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднага жыхара Гомеля - Артура Караткевіча.
У Гомелі затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Пакаяльныя відэа з імі з’явілася на канале ГУБАЗіК.
Таксама затрыманая дачка Алеся Сівакова - Сафія-Стэфанія. Суд над дзяўчынай аббудзецца 26 кастрычніка ў Чыгуначным раёне Гомеля.
"Такім чынам, ГУБАЗ аб'яўляе пакаянны панядзелак! Змагары сёння зробяць паломніцтва да верных праваахоўнікаў з мэтай выпраўлення свайго шалапутнага жыцця. Вось гэты мужынка быў падпісаны на ўсякую ерась, за што і просіць прабачэння", пішуць яны на сваім канале.
У Гомелі ранкам адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён пражывае з маці і братам школьнікам. У пастанове на ператрус пазначана, што ён адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па арт. "Экстрэмізм". Супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Паведамілі, што яго вязуць у АУС Цэнтральнага раёну.
Паведамляецца пра яшчэ аднаго затрыманага гамельчука. Гэта Андрэй Слесарэнка.
У Гомлі затрыманы яшчэ адзін падпісант т.зв. "экстрэмісцкіх ТГ-каналаў" 34-гадовы Яўген Пархоменка і Максім Фаміноў.
У Брагінскім раёна на Гомельшчыне супрацоўнікі міліцыі затрымалі Валянціна Беленка.
Затрыманы пенсіянер з Гомля Міхаіл Галай за падпіску на т.зв."дэструктыўныя ТГ-каналы". У мужчыны адбыўся ператрус, падчас якога вынялі рэчы з б-ч-б-сімваламі.
Затрыманы урач хуткай дапамогі Яўген Папоў.
Затрыманыя таксама Сяргей Астахаў и Аляксандр Сяргеевіч Караткевіч.
Стала вядома, што ў Гомелі затрыманыя яшчэ трое ўдзельнікаў экстрэмісцкіх ТГ-каналаў: Гэта Максім Філіпаў, Міхаіл Аўчарэнка і Аляксандр Крывашэеў. Іх таксама прымусілі пакаяцца на відэа.
У Гомелі сёння затрымалі дачку светлагорскіх актывістаў Вячаслава і Зоі Змітровічаў - Яніну, 20.08.1999 г.н, вучыцца у ГДУ, падпрацоўвае ў школе. Ішла на працу, а там чакалі амапаўцы і супрацоўнікі ГУБАЗіК. Паведамілі, што дзяўчыну арыштавалі на 15 сутак. Па якім артыкуле - пакуль невядома.
Пазней паведамілі, што сяоад затрыманых - Ганна Лабкова, Вольга Карыеўская, Аксана Будкова.
Матэрыялы партала ex-press.by, які распавядае пра навіны Барысава і Жодзіна, прызналі «экстрэмісцкімі». паведамляе Генпракуратура Беларусі.
Берасце
Берасцейскага актывіста Віталя Казака выклікаюць у Следчы камітэт па справе «Вясны».
Выклік берасцеец атрымаў па тэлефоне.
Нагадаем: СК у апошнія дні пачаў «раскручваць» крымінальную справу супраць гэтай праваабарончай арганізацыі. Дзясяткі людзей з канца мінулага тыдня атрымалі выклікі на допыты па гэтай справе.
Крымінальная справа заведзеная 5 сакавіка паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша Белсат.
Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясціў галадоўку, якую трымае ўжо 14 дзён
Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikita-jemialjanau) з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы №4, дзе Мікіта адбывае пакаранне, ужо двойчы пакарала яго 10 суткамі ў карцары за парушэнне правілаў унутранага распарадку.
Акрамя гэтага, з 11 кастрыніка Мікіта абвясціў галадоўку на знак пратэсту з тым, што адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спатканне са святаром, хоць заяву на наведанне святара хлопец напісаў яшчэ летам. Таксама ў турме палітвязню блакуюць ліставанне з Дзмітрыем Паліенкай і з іншымі людзьмі — яму наўпрост не перадаюць ад іх лісты.
Нагадаем, 22 верасня Емяльянаў выйшаў з ШІЗА пасля 42-сутачнага арышту. Тады на яго скалалі 6 пратаколаў.
Палітвязня Віктара Бабарыку фактычна пазбавілі права на абарону
Cёння Віктар Бабарыка пазбаўлены адвакацкай абароны, заявіў яго былы адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Дзеючыя абаронцы Наталля Мацкевіч і Яўген Пыльчанка адхіленыя ад адвакацкай дзейнасці і знаходзяцца пад пагрозай пазбаўлення адвакацкага статусу. Раней дысцыплінарная вытворчасць распачыналася і ў дачыненні да самога Лаеўскага.
Лаеўскі звярнуў увагу, што гэта адбываецца на стадыі абскарджання прысуду, які вынесены ў дачыненні да Віктара Бабарыкі.
"У нас дзяржорган раптам спыніў для Віктара Бабарыка яго канстытуцыйнае права на юрыдычную абарону", - так пракаментаваў Лаеўскі рашэнне Мінюста і адзначыў, што два адваката, якія ўжо дасканала ведаюць шматтомнае крымінальная справа, фактычна незаменныя.
Журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць ў “здрадзе дзяржаве”
Да 15 год пазбаўлення волі: журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць ў “здрадзе дзяржаве” — фактычна за працу на ўкраінскі сайт "Інформ-Напалм". Пра новае абвінавачванне паведамляе адзін з праўладных тг-каналаў.
Журналіст-расследвальнік працаваў на гэтым праекце з 2014 года.
Але ўвагу беларускіх сілавікоў гэта "чамусьці" прыцягнула толькі сёлета. Івашын быў затрыманы 12 сакавіка.
Спачатку яго вінавацілі ва "ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў". У верасні жонцы Івашына стала вядома пра новае абвінавачванне але дагэтуль не быў вядомы артыкул.
Інфармацыя дапаўняецца.