viasna on patreon

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 16 фігурантаў "справы карагодаў"

2021 2021-10-25T14:52:25+0300 2021-10-25T16:03:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/horovody.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Брэсцкага раёна 25 кастрычніка пачалі судзіць адразу дзевятую і дзясятую групу па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Сёння на лаве падсудных 16 чалавек, сярод якіх палітзняволеныя Ганна Баран і Уладзімір Ганчароў. Справу разглядае суддзя Кацярына Рамашка. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні, 87 чалавеку ўжо вынесены прысуд.

Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце
Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце

Каго судзяць у гэты раз?

25 кастрычніка судзяць адразу 16 чалавек:

  • Палітзняволеная Ганна Баран (з 14 кастрычніка пад вартай),
  • Аляксандр Вялічка,
  • Вольга і Руслан Гачынскія,
  • палітзняволены Уладзімір Ганчароў (з 24 ліпеня пад вартай),
  • Кацярына Ганчарова,
  • Сяргей Ярошкін,
  • Павел Краўчук,
  • Вераніка Клімовіч,
  • Валянціна Корсак,
  • Сяргей Лапко,
  • Цімур Ломпік,
  • Аляксандр і Таццяна Паўлючыкі,
  • Аляксей і Святлана Якімовічы. 

Як абвінавачванне гучыць у матэрыялах справы?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку была нанесеная шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Як затрымалі палітвязняў па гэтай справе?

Ганна Баран
Ганна Баран

14 кастрычніка ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці адбыўся шэраг вобшукаў ды затрыманняў. Большую частку людзей пасля выпусцілі з падпіскай аб неразгалошванні. Але не выйшла на волю 43-гадовая Ганна Баран. Ёй змянілі меру стрымання па "карагоднай" справе на ўтрыманне пад вартай і змясцілі ў СІЗА-7.

31-гадовы Уладзімір Ганчароў быў затрыманы 14 ліпеня трыма супрацоўнікамі ГУБАЗіК разам з сям'ёй (жонкай і дзецьмі 5 і 8 гадоў). Падчас допыту аператыўнікі з УУС Маскоўскага раёна Брэста чатыры гадзіны дзяцей трымалі ў калідоры. Пасля ўсіх перавезлі ў Следчы камітэт і там таксама дапытвалі чатыры гадзіны. Затым сям'ю адпусцілі, а Уладзіміра перавялі ў ІЧУ Кобрына, а адтуль — у брэсцкі СІЗА.

Ладзілі судовыя канвееры, у якіх судзілі непаўнагадовых, хворых і нават сем'і. Рэгіянальныя суддзі, якія больш за ўсё вынеслі “палітычных” прысудаў

"Вясна" склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў у рэгіёнах і распавядае, чым яны вызначыліся і хто пацярпеў ад іх "палітычных" прысудаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства