viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-10-26T14:10:53+0300 2021-12-15T13:58:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

Анонс праграмы на 26 кастрычніка:

Хроніка: Гомельскаму валанцёру Іллю Міронаву могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, сілавікі атакавалі выданне “Новы час”, палітвязень Дзмітрый Фурманаў выйшаў на волю.

Па-за межамі:  “Падыходзіш да ўчастку — ён ужо пусты. Абыходзіш будынак — і бачыш: там ужо стаіць вялізны чан, у ім плоў закіпае, а вакол сядзяць сябры камісіі, і міліцыя, якая ахоўвала ўчастак, таксама з імі”.  Праваабаронцы “Вясны” ўзгадваюць пра свой досвед міжнароднага назірання за выбарамі. Асобна: пра розныя рызыкоўныя прыгоды Уладзіміра Лабковіча, з якімі ён сутыкаўся падчас назірання ў розных краінах.

Асоба: Дзе лепш — у гомельскай калоніі ці магілёўскай турме? Што будзе, калі зменіцца пасол Швейцарыі? Ці не размываецца павестка ў швейцарскіх СМІ? Якіх перадач пазбаўленая, а якія — дазволеныя? Што са здароўем? Пра палітзняволеную Наталлю Хершэ распавядае яе брат Генадзь Касьян.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Isna Trio.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2021-10-26_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства