viasna on patreon

Мінскі аблсуд пакінуў без зменаў прысуд кікбаксёру Аляксею Кудзіну

2021 2021-11-02T12:48:29+0300 2021-11-02T12:48:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kudzin_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Кудзін. Фота: Матч ТВ

Аляксей Кудзін. Фота: Матч ТВ

2 лістапада Мінскі абласны суд разглядаў апеляцыю на прысуд шматразоваму чэмпіёну свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксею Кудзіну.

Адвакатка спартоўца прасіла замяніць Кудзіну 2,5 года калоніі на абмежаванне волі ("хімію"), паведамляе "Еўрарадыё". 

На разгляд справы калегіі па крымінальных справах спатрэбілася менш за гадзіну, піша "Спутник". Скарга не была задаволеная, прысуд пакінуты ранейшы.

Адзінаборца Кудзіна асудзілі на два з паловай гады калоніі

21 студзеня Аляксея Кудзіна затрымалі ў Маскве па запыце беларускіх уладаў і змясцілі ў СІЗА. Было прынята рашэнне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь. 25 чэрвеня Маскоўскі абласны суд адмовіў у скарзе абаронцаў Аляксея на рашэнне аб экстрадыцыі.

Кудзіна асудзілі за супраціў міліцыянтам падчас акцый пратэсту ў Маладзечне ў жніўні 2020-га, пасля выбараў. Да суда спартовец уцёк у Расію і прасіў там палітычнага прытулку, але яго дэпартавалі ў Беларусь. Праваабаронцы прызналі кікбаксёра палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства