viasna on patreon

"Крычаў пару разоў “Жыве Беларусь”. У далоні не пляскаў": пракуратура запрасіла тры гады "хатняй хіміі"

2021 2021-11-02T16:38:16+0300 2021-11-02T17:15:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска слухаецца крымінальная справа жыхара Вялікага Сціклева Андрэя Юніка. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (арт. 342 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня, дзяржабвінаваўца – пракурор Генеральнай пракуратуры Ганчар.

Андрэй Юнік - 1988 года нараджэння, працуе слесарам, халасты, дзяцей не мае.

Па матэрыялах абвінавачвання, 6 верасня 2020 года, у перыяд з 13 до 20 гадзін, знаходзячыся на праспектах Незалежнасці і Машэрава, а таксама вуліцы Леніна, у тым ліку на праезнай частцы, дзейнічаючы ў групе асоб, прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, Публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян.

Неаднаразова адмовіўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Наўмысна перашкаджаў руху транспартных сродкаў, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемства.

Віну ў здзейсненым прызнае.

Сам Юнік не вельмі добра зараз памятае падзеі таго дня. У інтэрнэце прачытаў заклік да удзелу ў масавых мерапрыемствах.

Прыехаў у цэнтр горада каля 13 гадзін на метро. Ішоў арганізавана ў калоне. Калона была і на праезнай частцы і на тратуары.

Міліцыю бачыў, што яны казалі – чуваць не было, бо было шумна. Сімволікі пры сабе не было. У людзей была сімволіка бел-чырвона-белая і дзяржаўныя сцягі.

Крычаў пару разоў “Жыве Беларусь”. У далоні не пляскаў. Мэты канкрэтнай не было.

Пад час маршу рабіў фотаздымкі, прыкладна 4-5. Здымаў на свой стары тэлефон.

Суддзя пыталася, ці разумеў ён, што парушае спакой грамадзян, перашкаджаў людзям ажыццяўляць іх планы. Пагадзіўся, што парушыў. З законам азнаёміўся і надалей абяцаў не парушаць. Адказваючы на пытанні абароны, растлумачыў сваю пазіцыю, што ўсё ўсвядоміў і раскайваецца.

У якасці сведкі была дапытаная маці Андрэя Галіна Пятроўна.

Пра ягоны ўдзел у масавым мерапрыемстве нічога не ведала. Характарызуе сына станоўча. Заўсёды дапамагае. Аб падзеях 6 верасня не памятае. Сын аказваў дапамогу дзіцячаму дому. Шмат дапамагае маці загінулага сябра. Ніколі ў супрацьпраўных дзеяннях заўважаны не быў.

Такім жа чынам на пытанні адказваў і бацька абвінавачанага Станіслаў Юліянавіч.

Сведка Яцкевіч Наталля, сястра Андрэя характарызуе абвінавачанага выключна з станоўчага боку. Ён займаецца спортам, усю энергію траціць на заняткі. Удзельнічае ў дабрачыннасці. Па абставінах 6 верасня нічога ўспомніць не можа. Брат не распавядаў аб сваіх планах. Праглядаючы яго Instagram, бачыла і фатаграфію з Маршу.

Пры вывучэнні пісьмовых матэрыялаў справы адзначана, што падчас ператрусу ў Юніка былі канфіскаваныя нож і кастэт. У матэрыялах справы маецца экспертыза, згодна з якой нож выраблены заводскім спосабам, халодным зброяй не з'яўляецца. Кастэт выраблены заводскіх спосабам і з'яўляецца халоднай зброяй. Яны таксама маюцца ў рэчыўных доказах.

Таксама рэчавымі доказамі былі тэлефоны і вопратка абвінавачанага.

Пракурор заявіў, што віна Юніка даказаная паказаннямі абвінавачанага і матэрыяламі справы. Ён прасіў суд прызнаць вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады.

Прысуд будзе абвешчаны 3 лістапада ў 10-20.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства