viasna on patreon

Вынесены прысуд "вясноўцам" Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: тры і два з паловай гады калоніі

2021 2021-11-03T10:50:03+0300 2021-11-03T11:30:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudalenka_lasica_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота "Гомельская Вясна"

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота "Гомельская Вясна"

У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 3 лістапада агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Леаніда Судаленкі і валанцёркі арганізацыі Таццяны Ласіцы.

Суддзя Сяргей Салоўскі прызнаў Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК) і асудзіў Леаніда Судаленку на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Таццяну Ласіцу - на два з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

13 кастрычніка па тры гады калоніі для Леаніда і Таццяны запрасілі пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў. Для валанцёркі Марыі Тарасенка, якая праходзіла па гэтай жа крымінальнай справе і была пад падпіскай аб нявыездзе, бок дзяржабвінавачвання запрасіў два з паловай гады калоніі. Пасля гэтага Марыя была вымушаная з’ехаць з Беларусі. 

На судзе пракуроры прасілі месяц для вылучэння крымінальнай справы супраць Тарасенка ў асобную вытворчасць, але суддзя Сяргей Салоўскі даў на гэта толькі тыдзень. 26 кастрычніка на судзе аднавілася судовае следства па крымінальнай справе супраць Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы: наноў адбыліся спрэчкі бакоў, абвінавачаныя “вясноўцы” выступілі з апошнім словам.

Нагадаем, суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі “Вясны” Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка распачаўся 3 верасня і праходзіў у закрытым рэжыме. Леанід і Таццяна знаходзяцца пад вартай з 18 і 21 студзеня 2021 года адпаведна.

Суд над Леанідам Судаленкам, Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка праходзіць у закрытым рэжыме

У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 3 верасня распачаўся суд над праваабаронцам “Вясны” Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка.

Як распавёў у сваіх лістах на волю Судаленка, у віну яму ставіліся:

  • эпізод з дровамі, якія Леанід прывёз дзецям з шматдзетнай сям’і, бацьку якой потым асудзілі за "беспарадкі”;
  • відэа на ютубе з "Рудабельскай паказухі", дзе праваабаронца тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, што такое пратэст людзей;
  • заклік у сацсетках сустрэць з ІЧУ жыхарку Гомеля Марыю Тульжанкову пасля 15 сутак;
  • семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;
  • аплата штрафаў, пошлін за зварот у суд і дапамогу адвакатаў.

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца прызнаныя палітзняволенымі.

Заклікаем падтрымаць нашага калегу Леаніда і валанцёрку Таццяну лістамі салідарнасці:

Адрас: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Леаніду Леанідавічу Судаленку
Таццяне Леанідаўне Ласіцы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства