viasna on patreon

Тры гады "хіміі" прызначылі палітвязню за ўдзел у пратэстах

2021 2021-11-04T15:49:35+0300 2021-11-04T15:52:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/protest2048x1436.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэст 9 жніўня ў Мінску. Фота Таццяны Зяньковіч EPA/Scanpix/Leta

Пратэст 9 жніўня ў Мінску. Фота Таццяны Зяньковіч EPA/Scanpix/Leta

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 лістапада да трох гадоў "хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса асудзілі 33-гадовага палітвязня Алега Буйкевіча. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 10 жніўня мінулага года на праспекце Пераможцаў: выкрыкваў лозунгі, блакаваў дарогу "счэпкай" з іншымі пратэстоўцамі. Пасля двух з паловай месяцаў знаходжання пад вартай Алега адпусцілі на волю да накіравання на "хімію".

Паводле версіі абвінавачвання, Алег Буйкевіч "дзеля выканання публічных заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, з'яўляючыся дакладна інфармаваным з розных крыніцаў пра планаванае правядзенне на тэрыторыі г.Мінска 10 жніўня 2020 года масавых мерапрыемстваў, узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады — супрацоўнікаў АУС, а менавіта, знаходзячыся на праезнай частцы дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, наўмысна ажыццявіў блакаванне праезнай часткі шляхам сумеснага выхаду з іншымі грамадзянамі ў "счэпцы локцямі" на палосы руху праезнай часткі дарогі на пр. Пераможцаў у г.Мінску. Вышэйпаказаныя дзеянні абмежавалі правы грамадзян на вольнае перасоўванне, а таксама блакавалі рух транспарту і перашкаджалі звычайнай працы КТУП "Мінсктранс".

На судзе Алег Буйкевіч прызнаў віну цалкам.

У выніку, суддзя Андрэй Млечка прызнаў палітвязня вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства