viasna on patreon

“Хросны” Арцёма Баярскага выступіў па справе палітвязня ў парламенце Ірландыі Відэа

2021 2021-11-04T17:07:43+0300 2021-11-04T17:49:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cathal-berry.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Катал Бэры, дэпутат ніжняй палаты парламента Ірландыі

Катал Бэры, дэпутат ніжняй палаты парламента Ірландыі

Катал Бэры, ірландскі дэпутат і сімвалічны “хросны” палітвязня Арцёма Баярскага ў межах кампаніі Libereco #WeStandBYyou, расказаў пра справу беларускага палітвязня падчас выступу ў ірландскім парламенце 3 лістапада. Гэта стала магчымым дзякуючы дэбатам, арганізаваным на апошнім пасяджэнні Еўрапейскага савета.

У прыватнасці, спадар Бэры сказаў:

“Трэці момант, які я хачу закрануць, – гэта вымушаная міграцыя. Відавочна, што гэта галоўнае пытанне на беларускай мяжы ў цяперашні час. Я згодны з характарыстыкай таго, што там адбываецца з бежанцамі, як “інструменталізацыя” бежанцаў. “Інструменталізацыя” проста азначае эксплуатацыю або далейшую эксплуатацыю. Тое, што там адбываецца, гэта ганьба, і ЕС мае рацыю, калі называе гэта тым, што ёсць – гібрыдным нападам беларускага рэжыму на Літву і іншыя краіны ЕС.

Як сябра камітэта Парламента Ірландыі па замежных справах і абароне, я асобна адзначаю справу аднаго палітвязня ў Беларусі – Арцёма Баярскага, студэнта, адзіным злачынствам якога было карыстанне свабодай слова, на што ён мае права. “Суд” над ім распачнецца ў наступныя некалькі тыдняў. Міністр замежных спраў таксама публічна ўзгадваў іншых палітычных зняволеных. Я хачу выказаць сваю салідарнасць і падкрэсліць той факт, што Ірландыя праз Еўрапейскі саюз павінна аказваць максімальны ціск на беларускі рэжым, каб не дапусціць падобных судоў і забяспечыць неадкладнае вызваленне зняволеных. Санкцыі – гэта правільны шлях. Еўрасаюз пагадзіўся з прынцыпам узмацнення санкцый у дачыненні да Беларусі, але я б аддаў перавагу санкцыям, якія б сапраўды выконваліся. Увесь арсенал санкцый мусіў быць даступны лідарам краін [ЕС] два тыдні таму, замест таго, каб чакаць снежня. Спадзяюся, што гэта тое, над чым мы можам папрацаваць да Калядаў”.

Катал Бэры – дэпутат з незвычайнай гісторыяй жыцця. Да таго, як стаць палітыкам, 23 гады ён адслужыў у ірландскай арміі. За гэты час ён быў на Балканах, у Афрыцы і на Блізкім Усходзе ў міратворчых місіях ААН. У 2008 годзе сп. Бэры кіраваў падраздзяленнем рэйнджараў у Чадзе, а пазней атрымаў дыплом медыка. Пасля працаваў у аддзяленнях хуткай дапамогі, а потым вярнуўся ў войска, дзе быў прызначаны начальнікам Ваенна-медыцынскага вучылішча.

Арцём Баярскі – 20-гадовы студэнт хімічнага факультэта БДУ. Ён быў затрыманы 24 сакавіка, пасля чаго збіты і сілай вымушаны запісаць відэа з прызнаннем у адміністраванні тэлеграм канала “Мая краіна Беларусь”. У выніку Арцёма абвінавацілі ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” і “стварэнні экстрэмісцкага фармавання”. Чакаецца, што суд над ім пачнецца ў бліжэйшыя тыдні.

“Хросны” Арцёма Баярскага выступіў па справе палітвязня ў парламенце Ірландыі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства