Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
Анонс праграмы на 9 лістапада:
Хроніка: Паглядзім на некалькі самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў адміністрацыйна пераследавалі ў кастрычніку.
Падзея: Праваабаронцу Леаніду Судаленку і ягонай памочніцы Таццяне Ласіцы вынеслі прысуд — тры і два з паловай гады калоніі, але для сябраў “Вясны” гэта не было нечаканасцю. У рубрыцы пачуем іх каментары:
“Усе мы чакалі, але было спадзяванне, што дадуць не па максімуме — тры гады — а як “першаходу”.
“Гэта паказальнік таго, што ў краіне адсутнічае правасуддзе”.
“Відавочна, што гэты прысуд — гэта такая помста дзяржавы праваабаронцам за іх выдатную работу”.
Крымінальны пераслед: Судовы працэс закрыты, а на абвяшчэнне прысуду не пусцілі. Тым не менш Марыя Тарасенка, нягледзячы на падпіску аб неразгалошванні, распавяла, як жа судзілі Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу, і дала сваю ацэнку:
“Гэта настолькі бесчалавечна, я нават не магу сказаць, наколькі гэта агідна слухаць было…”
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Nürnberg.
Аўдыязапіс выпуску: