viasna on patreon

Палітвязня асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" паводле падзей у жніўні 2020 года

2021 2021-11-12T10:52:50+0300 2021-11-12T11:53:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volah_kiryl-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынеслі прысуд 24-гадоваму палітвязню Кірылу Волаху. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор. Палітвязня вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Кірыла затрымалі 22 жніўня 2021 года. Ён мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, у гэтым годзе ажаніўся. Хварэе на астму. З моманту затрымання мужчына знаходзіцца пад вартай.

Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў. Згодна з абвінавачаннем, 9 жніўня 2020 года ён прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Падчас гэтага ён публічна выкрыкваў лозунгі, пляскаў рукамі, наўмысна перашкаджаў руху транспарту і адмовіўся падпарадкавацца патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Кірыл прызнаў сваю віну. Ён распавёў, што ў той дзень пайшоў шпацыраваць па горадзе са сваёй нявестай. На Машэрава сустрэў знаёмага, паразмаўляў з ім шэсць хвілін — менавіта гэты час знаходзіўся на дарозе, а ўвесь астатні час яны разам з дзяўчынай ішлі па тратуары. На фотаздымку, які ставіцца яму ў віну, у яго нічога няма ў руках, ён не выкрыквае лозунгі. Абвінавачаны падкрэсліў, што проста без мэты блукаў па горадзе і не разумее, што ўдзельнічае ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Каля 23-й гадзіны ён паехаў дадому на маршрутцы. Кірыл прызнаў той факт, што знаходзіўся на месцы, але падкрэсліў, што нічога не выкрыкваў і не рабіў. Ён распавёў, што ўбачанае яго здзівіла.

Суддзя пацікавілася пра ягоны стан здароўя: увесь час знаходжання ў клетцы Кірыл быў у кайданках, пастаянна кашляў і карыстаўся інгалятарам. Хлопец адказаў, што ўсё нармальна.

Сведкай на судзе выступіў бацька абвінавачанага Аляксандр Волах. Ён расказаў, што пакуль сына не затрымалі, ён не ведаў, што ён быў недзе 9 жніўня, і знайшоў сына толькі праз суткі пасля затрымання. Бацька ўпэўнены, што Кірыл шкадуе аб зробленым. 

У спрэчках адвакат папрасіў прымяніць у адносінах да Волаха адтэрміноўку пакарання, бо Кірыл працуе па вечарах. Суддзя не ўлічыла просьбу. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства