viasna on patreon

У Маладзечне былому супрацоўніку міліцыі прысудзілі паўтара года калоніі

2021 2021-11-16T15:51:43+0300 2021-11-16T17:10:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/skretutsky_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лістапада 2021 года ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна да 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітвязня Дзмітрыя Скрэтуцкага. Суддзя Каханоўская прызнала 36-гадовага прадпрымальніка вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Жук.

Палітвязня затрымалі 4 жніўня 2021 года. Паводле версіі абвінавачання, з 12 жніўня па 12 кастрычніка 2020 года ён заклікаў да ўдзелу ў незаконных масавых дзеяннях грамадска-палітычнага характара ў тэлеграм-каналах. Таксама падчас даследавання матэрыялаў справы было агучана, што ў чатах Скрэтуцкі пісаў, што можа апазнаць супрацоўнікаў міліцыі, калі яму дашлюць фотаздымкі.

Скрэтуцкі прызнаў віну цалкам. Ён пагадзіўся з суддзёй, што рабіў рэпосты з тэлеграм-канала і пакідаў каментары ў чатах, заклікаў людзей да выхаду на вуліцы. Па ягоных словах, яго абурыла тое, што рабілі сілавікі з пажылымі людзьмі падчас акцый пенсіянераў: ён убачыў гэта ў відэароліках. Сам ён былы супрацоўнік міліцыі, працаваў там цягам шасці гадоў, і лічыць такія дзеянні сілавікоў недапушчальнымі. 

Сведкай на судзе выступіла маці палітзняволенага Марыя Скрэтуцкая, якая шмат разоў была чальцом выбарчых камісій. Яна ахарактарызавала сына як вельмі добрага і сумленнага чалавека і не заўважала за ім нейкіх сімпатый да той або іншай палітычнай сілы. Пра вынікі выбараў Дзмітрый таксама пры ёй ніяк не выказваўся.

Пракурор Жук запрасіў для Скрэтуцкага 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма: суддзя пагадзілася з такім пакараннем. Бок дзяржабвінавачання быў упэўнены, што Скрэтуцкі з'яўляўся арганізатарам і каардынатарам беспарадкаў праз матыў палітычнай варожасці. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства