viasna on patreon

У Баранавічах прайшла хваля ператрусаў. Хроніка палітычнага пераследу за 17-18 лістапада Дапоўнена

2021 2021-11-18T15:19:48+0300 2021-11-19T12:25:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazakevich_yur.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 17 і 18 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

18 лістапада

У Баранавічах былі затрыманы як мінімум шэсць чалавек. Перад затрыманнямі ў іх дамах прайшлі ператрусы. Сярод затрыманых:

Юрый Казакевіч
Юрый Казакевіч

  1. актывіст Руху "За свабоду" Юрый Казакевіч. Як стала вядома «Салiдарнасцi», да яго з ператрусам прыйшоў следчы ў суправаджэнні двух амапаўцаў, а таксама двух сілавікоў у цывільным і панятых. На гаспадара кватэры, які і раней не раз падвяргаўся прэсінгу з боку ўладаў, апранулі кайданкі, паведаміўшы, што ператрус і затрыманне праходзяць па адміністрацыйным артыкуле. Нібыта за паведамленні, якія калісьці былі зроблены ў мясцовым тэлеграм-чаце. Пасля ператрусу Казакевіча павезлі на допыт.
  2. Наталля Рослік - пазней адпусцілі.
  3. Мікалай Рослік
  4. Яўген Крывашэін. Вядома, што затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Зараз ён знаходзіцца ў Баранавіцкім ГаУС.
  5. Андрэй Гіль. Пры ператрусе была вынята тэхніка
  6. Віктар Шэрышаў
  7. Павел Ермаловіч. "Вясне" паведамілі, што ў яго кватэры выламалі дзверы, правялі ператрус, пасля чаго Паўла звезлі ў кайданках.
  8. Дзмітрый Карачун
  9. Наталля Карачун
  10. Марына Максімава
  11. Павел Казлоў

Таксама сення ў Баранавічах адбыўся ператрус у актывіста Яўгена Жураўскага, якога няма ў краіне. Папярэдне, сілавікі выбілі дзверы, а пасля ператрусу канфіскавалі асобныя рэчы.

peratrus_zhurausky3.jpg
Пасля ператрусу ў доме Яўгена Жураўскага

Таксама вядома пра затрыманні ў Наваполацку. Сярод затрыманых - Андрэй Корабаў. Прозвішчы астатніх высвятляюцца.


У Брэсце быў затрыманы актывіст супраць будаўніцтва завода АКБ Алег Вялаў. Ён паспеў напісаць, што да яго прыйшлі. У чым прычына затрымання — пакуль невядома, паведамляе @viasna_brest. Пазней яго адпусцілі.


Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перазатрымалі. Тэрмін затрымання Паўла скончыўся 18 лістапада ў 14:00, але яго зноў павезлі ў РУУС.

Пакуль ён знаходзіцца яшчэ там, але хутка вернецца назад на Акрэсціна, паведамляе @symbalby. Хутчэй за ўсё на наступны дзень адбудзецца другое судовае пасяджэнне, але дакладнай інфармацыі пакуль няма.

17 лістапада

У Мазыры была затрымана Вольга Кулыба — былая старшыня праўладнага прафсаюзу НПЗ, якая зараз на пенсіі. Прычына затрымання — падпіска на «экстрэмісцкі» акаўнт Zerkalo.

У Маладзечне затрымалі Андрэя Ражкова — у яго правялі ператрус па месцы жыхарства, а пазней яго павезлі ў Гродна. Папярэдне, за камэнтары ў сацыяльных сетках.

Паводле тэлеграм-каналу "Спісы затрыманых", 17 лістапада ў Мінску былі затрыманы:

  1. Карповіч Таццяна Мікалаеўна,
  2. Кендысь Андрэй Мікалаевіч,
  3. Сямашка Ігар Львовіч,
  4. Жорнік Арцём Сямёнавіч,
  5. Базык Дзяніс Іосіфавіч

Таксама стала вядома пра затрыманне ў Мінску Андрэя Шляпава і Анатоля Шалковіча. Мужчын затрымалі яшчэ 10 і 11 лістапада. Абодвух змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Вядома, што Шляпаў атрымаў 15 сутак арышту.

zatr1811.jpg
Андрэй Шляпаў і Анатоль Шалковіч

Людзей працягваюць выклікаць у СК з-за дзейнасці "Нашага дома"

У Гродна людзей масава выклікаюць у Следчы камітэт, паведамляе тэлеграм-канал "Право имеют". Папярэдне, выклікі звязаныя з дзейнасцю арганізацыі «Наш дом». Раней з'явілася інфармацыя пра выклікі па гэтай жа справе людзей у СК у Магілёве і Брэсце.

Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

Стала вядома, што інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «Laporovichi» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Палітзняволеная Вольга Гарбунова трымае галадоўку на Акрэсціна

Ольга Горбунова. Фото: spring96.org
Вольга Гарбунова. Фота: spring96.org

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова трымае галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна з 9 лістапада. У той дзень яе затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэксу за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.

Вядома, што па стане на 18 лістапада Вольга ўтрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна і ёй не прад’яўлена абвінавачванне. Ужо дзесяць дзён яна галадае ў знак пратэсту.

У валанцёра-палітвязня Іллі Міронава рэзка пагоршылася здароўе

Ілля Міронаў. Фота:
Ілля Міронаў. Фота: "Новы Час"

Маці палітзняволенага валанцёра з Гомеля Іллі Міронава, якога ўжо паўтары месяцы ўтрымліваюць за кратамі па «справе Зельцэра», атрымала лісты ад сына, з якіх вынікае, што ў СІЗА яму цяжка псіхалагічна і з'явілася шмат праблем са здароўем. Ён піша, што яму колюць уколы і ш яго "вялікія праблемы з вачыма". Жанчына прыводзіць цытату з яго ліста:

«Пішу толькі табе, а таксама нашаму адвакату. Баюся, што да суда я магу не працягнуць, спрабую неяк настройвацца, але ўжо з-за стану здароўя ні чытаць (кніг тут шмат), ні тым больш адказваць на лісты (атрымліваю па 7-8 лістоў у дзень) [не магу], таму перадавай ўсім неабыякавым людзям ад мяне прывітанне і сардэчныя пажаданні. Спадзяюся, што на зямлі стане яшчэ больш добрых, сумленных, неабыякавых людзей, якія з яшчэ вялікімі сіламі пачнуць падтрымліваць адзін аднаго і ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе».

Дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка кампаніі Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання»

"Радыё Свабода" стала вядома, што абодвум палітвязням прад’явілі новае абвінавачанне — у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», цяпер ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

18 жніўня Леўшыну і Наважылава затрымалі нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў», пазней іх абвінавацілі ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства