viasna on patreon

Палітзняволенага настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў "хіміі"

2021 2021-11-25T13:57:46+0300 2021-11-25T14:08:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/photo_2021-09-22_21-50-49.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска палітзняволенага настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і вызвалілі ў залі суда.

Справу разгледзела суддзя Юлія Шут. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Святаслаў Вялікі.

Аляксея прызналі вінаватым у тым, што 9-10 жніўня 2020 года ён прымаў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Мінску — у тым ліку, на праезнай частцы на праспекце Пераможцаў. Згодна з тэкстам абвінавачання, ён прымаў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, а таксама перашкаджаў працы транспарту і прадпрыемстваў. Таксама ён выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні і выкарыстоўваў "палатніну бел-чарвона-белага колеру"

Аляксей цалкам прызнаў віну, не пагадзіўся толькі наконт сумы пазову "Мінсктранса". Ён распавёў, што быў на мерапрыемстве, таму што яму было цікава. Калі 9 жніўня прыйшлі сілавікі, ён сыйшоў з месца пратэстаў. Таксама ён распавёў, што двойчы затрымліваўся па адміністрацыйных справах за ўдзел у "несанкцыянаваных мерапрыемствах": у жніўні і лістападзе 2020 года.

«Чалавек, які носіць сонечнае святло ў кішэнях паліто»

Маналогі блізкіх пра палітвязня Аляксея Мінава

Да матэрыялаў справы былі далучаныя два фотаздымкі, сведак у справе не было. Пазоў "Мінсктранса" — больш за 25 тысяч рублёў — застаўся без разгляду і можа быць вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Пракурор палічыў, што абвінавачанне цалкам даказанае. У якасці змякчальных абставінаў ён папрасіў улічыць раскаянне, у якасці абцяжарвальных — прыцягненне Мінава да адміністрацыйнай адказнасці. Ён папрасіў пакараць хлопца трыма гадамі "хіміі": суддзя Шут цалкам пагадзілася з тэрмінам. Хаця адвакат падкрэсліў, што віны ягонага падабароннага няма, і папрасіў яго апраўдаць. Ён таксама адзначыў, што віна недаказаная ў частцы часу знаходжання на месцы падзей.


Аляксей Мінаў — літаратар, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. 

Быў затрыманы 25 жніўня 2021 года, затым яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Выпускнік філфака БДУ, ён пачаў працаваць у сярэдняй школе яшчэ падчас навучання. Дзень затрымання мусіў стаць ягоным першым днём работы ў Ліцэі БДУ, куды ён пераразмеркаваўся на апошні год сваёй адпрацоўкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства