viasna on patreon

Шматдзетнага бацьку асудзілі да 1,5 гадоў калоніі строгага рэжыму за абразу Лукашэнкі

2021 2021-11-25T15:19:15+0300 2021-12-03T20:01:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_maladzechna_22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд у Маладзечна. Ілюстрацыйнае фота: rh.by

Суд у Маладзечна. Ілюстрацыйнае фота: rh.by

24 лістапада суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна асудзіў 34-гадовага Андрэя Юркова да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за абразу Лукашэнкі паводле арт.368 Крымінальнага кодэкса. Ён знаходзіўся пад вартай з 8 лістапада 2021 года.

Андрэй Юркоў – грамадзянін Беларусі, але нарадзіўся ў расейскім Магнітагорску. Мае траіх дзяцей.

Справу разгледзеў суддзя Дзяніс Барэйка. Бок абвінавачання падтрымала памочніца пракурора Маладзечанскага раёна Юлія Жук. Паводле версіі абвінавачання, 8 красавіка 2021 года Юркоў у нецвярозым стане ненарматыўна выказаўся ў бок Лукашэнкі ў Маладзечанскім РАУС.

Юркоў цалкам прызнаў віну. Ён патлумачыў, што на працягу дня піў віно, быў моцна п'яны, вырашыў перайсці праз плыню машын у непаложаным месцы на вул. Міру, дзе яго спынілі ДАІ. Ён не памятае канкрэтна, што сказаў, як і прычыну, чаму гэта зрабіў. У мітынгах і чатах ніколі не ўдзельнічаў, таму прасіў, каб яго памілавалі.

Сведка – міліцыянер Варанкоў, які затрымліваў Юркова, распавёў, што абвінавачаны сам бег да іх, калі перабягаў дарогу, і прасіў яго затрымаць. Калі яго прывезлі ў аддзел, ён выказваўся і ў адрас Лукашэнкі, і ў адрас супрацоўнікаў. Яго спрабавалі супакоіць, але ўсё было безвынікова. Варанкоў на паперцы напісаў выразы, якія абвінавачаны казаў у аддзеле. Другі сведка – міліцыянт Тамашкевіч – адсутнічаў пры абразах Лукашэнкі, але сказаў, што калі калега яму ўсё даклаў, яны разам глядзелі камеры назірання. Яшчэ адна сведка – пенсіянерка Талай – была ў РАУС і напісала на паперцы, як выказваўся абвінавачаны. Аднак яна заўважыла, што хаця ён і лаяўся, гэта не было адрасавана ў адрас каго-небудзь, хаця падчас папярэдняга следства паказвала, што лаянка была менавіта ў бок Лукашэнкі.

Пракурорка запрасіла 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму: менавіта такое пакаранне вынес суддзя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства