Міжнародны ПЭН-клуб заклікае вызваліць сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Бяляцкага
https://spring96.org./be/news/105837
2021
2021-11-27T17:31:40+0300
2021-11-27T17:31:40+0300
2021-11-27T17:38:34+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pen_international_logo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Алесь Бяляцкі стаў ахвярай пераследу праз сваю праваабарончую дзейнасць, а таксама за рэалізацыю свайго права на мірныя сходы і выказванне меркавання. Арганізацыя заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і да зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго.
Міжнародны ПЭН заклікае сваіх сябраў па ўсім свеце пісаць беларускім уладам з заклікам:
- неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і зняць з яго ўсе абвінавачванні;
- у чаканні вызвалення забяспечыць яму рэгулярныя зносіны з сям'ёй, адвакатамі і адэкватнае медыцынскае абслугоўванне;
- выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцый і мірных сходаў.
Старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі з'яўляецца сябрам Беларускага ПЭН-цэнтра з 2009 г. Бяляцкі - даследчык гісторыі беларускай літаратуры і аўтар некалькіх публіцыстычных кніг, у тым ліку «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера», «Іртутнае срэбра жыцьця» і «Халоднае крыло Радзімы».