viasna on patreon

Затрыманні і масавыя ператрусы: хроніка пераследу на гэтым тыдні Дапоўнена

2021 2021-12-01T18:23:00+0300 2021-12-02T11:31:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mspring_office_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 29-30 лістапада і 1 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Пераслед 1 снежня

Ларыса Шчыракова
Ларыса Шчыракова

Ад самай раніцы 1 снежня па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы. На дадзены момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра вобшукі ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна, у актывістаў з Віцебска Уладзіміра Кійко і Мікалая Качурца, а таксама ў крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага. У Гомелі прыйшлі да журналісткі Ларысы Шчыраковай, а пасля ператрусу яе павезлі на допыт.

Акрамя гэтага, ад 7 раніцы праходзяць масавыя ператрусы ў Мінску. Па інфармацыі праваабаронцаў, з вобшукамі прыйшлі мінімум да 10 чалавек. Пасля ператрусу затрыманая 59-гадовая Ніна Маслоўская. На яе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Пазней Уладзімір Кійко распавёў, што да яго прыходзілі з ператрусам, але ён пазбег затрымання і ператрусу. Цяпер ён знаходзіцца на волі.


Телеграм-канал "Гродна Like!" паведаміў, што раніцай прайшоў ператрус у гарадзенскай журналісткі Надзеі Віцінай. Яна затрыманая як сведка «па нейкай справе, у якім фігуруе яе асабістая перапіска». Пасля ператрусу яе адпусцілі.


У праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна праводзяць ператрусы на лецішчы і ў кватэры 

Уладзімір Целяпун

Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна. Раніцай супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук на лецішцы Уладзіміра, а цяпер паехалі на яго кватэру. Тэхніку пасля ператрусу не забіраюць, а толькі значыкі «Вясны», кнігі, паштоўкі і плакаты.

Прадстаўнікі якога ведамства праводзіць ператрус — пакуль невядома.


Падрабязнасці ператрусу ў журналісткі Ларысы Шчыраковай

Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу ў гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай. Да яе прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ператрус пачаўся ў 7:15 і доўжыўся прыкладна паўтары гадзіны. У выніку ў журналісткі забралі тэлефон, фота і відэа абсталяванне, назапашвальнікі інфармацыі (вінчэстары, флэшкі). Пасля ператрусу, яе дапыталі ў ДФР. Ларыса Шчыракова адмовілася сведчыць супраць сябе, паведамляе "Гомельская вясна".

Падрабязнасці справы, у рамках якога прайшоў ператрус, яна не паведамляе, так як вусна была папярэджана аб адказнасці за разгалошванне матэрыялаў следства.


Адбываецца ператрус у Васіля Палякова — гомельскага палітыка і грамадскага дзеяча АГП

Васіль Палякоў у судзе

«Аб’яднаная Грамадзянская Партыя» на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла, што з раніцы праходзіць ператрус у Васіля Палякова з Гомеля. Пасля ператрусу яго адпусцілі на волі. Зараз ён дома, тэлефон яго забралі.

Нагадаем, 8 ліпеня Васіля затрымлівалі ў межах крымінальнай справы па арт. 289 (акт тэрарызму). Тыдзень яго ўтрымлівалі ў гомельскім ІЧУ. 15 ліпеня яго адпусцілі на волю.


У Брэсце раніцай супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Алены Жушма.


Таксама вядома пра ператрус у рэчыцкага актывіста Алега Карбалевіча. Сілавікі забралі яго кампутар, а яго павезлі ў РАУС.


MAYDAY паведамляе пра затрыманне супрацоўнікамі УДФР па Магілёўскай вобласці журналісткі з абласнога цэнтра Валерыі Лепешавай.


Як паведамляе «Віцебская вясна», сёння затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. У яго на 1 снежня быў прызначаны суд з нагоды зменаў патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.


У Брэсце таксама сілавікі прыйшлі да Вольгі Малайчык. Таксама на сувязь не выходзяць мінімум тры чалавекі.

Таксама ў Брэсце да пенсіянеркі Алены Гнаўк зноў прыйшла міліцыя, у яе збіраюцца забраць тэхніку і тэлефонУ сваім FB-акаўнце Алена Гнаўк паведаміла, што сёння да яе прыйшлі з чарговым "аглядам", супрацоўнікі міліцыі ў "чарговы раз патрабуюць аргтэхніку і тэлефон". Падставай для "агляду", піша Гнаўк, стаў яе "ролік у абарону курдскай сям'і".


Супрацоўнікі УДФР КДК па Магілёўскай вобласці таксама каля сямі раніцы правялі ператрус у праваабаронцы Барыса Бухеля.

Праваабаронца Барыс Бухель. Фота: spring96.org
Праваабаронца Барыс Бухель. Фота: spring96.org

Затым яго адвезлі на допыт у якасці сведкі. У дадзены момант ён на волі, у яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні.


У Рэчыцы знікла сувязь з кіраўніком мясцовай суполкі КХП БНФ Аляксандрам Рыбчанковым


Паведамляецца аб затрыманні берасцейкі Марыны Лур'е

Раніцай каля машыны яе чакалі чацвёра незнаёмцаў. Лур'е ўжо затрымлівалася ў сакавіку гэтага года за БЧБ-налепкі. Тады ёй прысудзілі 15 сутак арышту. Пасля прыходзілі дадому з "аглядам" , а на бізнэс жанчыны аказваўся ціск — частыя праверкі ад МНС і ДФР, канфіскоўвалася тэхніка і дакументы. Працу прыйшлося прыпыніць.

Таксама ў Брэсце затрыманы Вячаслаў Яравы.


Затрыманы раніцай крычаўскі незалежны журналіст Сяргей Няроўны — на волі

У яго правялі два ператрусы, пасля чаго дапыталі. Падчас ператрусаў забраныя носьбіты інфармацыі. Нагадаем, месяц таму ў Сяргея Няроўнага міліцыя ўжо праводзіла ператрус.

Тады ў журналіста забралі тэхніку, а самога калегу аштрафавалі за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў — за тое, што паставіў "лайк" на старонках выданняў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Пераслед 29-30 лістапада

У Мінску за каментар у сацсетках па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) затрыманы Уладзімір Галушка.

Людміла Хлусевіч.

Хворая на анкалогію пенсіянерка Людміла Хлусевіч, супраць якой распачалі другую крымінальную справу за абразу сілавіка ў інтэрнэце, 30 лістапада пайшла на допыт у міліцыю і не вярнулася. Дзяжурны ў Рэчыцкім АУСе паведаміў, што жанчыну адвезлі ў шпіталь. Але ў прыёмным аддзяленні мясцовага шпіталю сказалі, што такая пацыентка не паступала, паведамляе "Гомельская вясна".

Раней Людміла ўжо была асуджана на два гады «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта ў «Аднакласніках».


Дзяўчыну, якую затрымалі перад судом над Вольгай Залатар, не выпусцілі пасля 15-сутачнага арышту і зноў затрымалі

32-гадовую Таццяну Батуру затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгай Залатар. У Фрунзенскім РУУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за «хуліганства ў судзе». На судзе Таццяна заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе — яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы ёй дыягнаставалі ўдар галавы. Але негледзячы на гэта, суддзя Марыя Ярохіна арыштавала дзяўчыну на 15 сутак.

30 лістапада днём Таццяна мусіла выйсці на волю, але сваякі і сябры так яе і не дачакаліся. Пазней стала вядома, што дзяўчыну з Акрэсціна завезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна на «прафілактычную гутарку». Хаця пасля першага суда над Таццянай яе адвакат адправіў ва ўсе РУУСы Мінска заяву пра тое, што Таццяна Батура адмаўляецца ад правядзення прафілактычнай гутаркі з ёй. На якой падставе зноў затрымалі дзяўчыну — невядома. У РУУСе Фрунзенскага раёна паведамілі толькі, што 1 снежня над ёй мусіць адбыцца суд.


30 лістапада ў Століне пасля ператрусу затрымалі Веру Сімончык

У Маладзечне 30 лістапада затрыманая Міхаіл Каржаўнескі. Па папярэдняй інфармацыі, у межах крымінальнай справы па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) за каментар у сацсетках пра загінулых расійскіх вайскоўцаў.

29 лістапада ў Віцебску затрыманы Сяргей Скварцоў. Яго вінавацяць па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Прызнанне медыя-матэрыялаў эстрэмісцкімі

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «ЧП Беларусь» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі. Таксама сайт «Беларускі партызан» і ўсе яго сацсеткі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Рашэнне аб гэтым прынятае яшчэ 12 лістапада рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Аднак толькі цяпер звесткі аб гэтым з'явіліся на сайце Мінінфарма.

Ініцыятывы «Кібер-партызаны», «Супраціў», «Дружыны народной самаоабароны — ДНС» і «Буслы ляцяць» прызнаныя тэрарыстычнымі ў Беларусі

Улады зусім не каментуюць акцыі вышэй названых арганізацый, але ў выніку прызналі іх тэрарыстычнымі.


Палітвязня Іллю Трахтэнберга ў калоніі пазбавілі трох спатканняў

Бацька палітвязня Віталь Трахтэнберг на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што адміністрацыя папраўчай калоніі №15 пазбавіла Іллю працяглага спаткання. Прычына: хлопец пакінуў сушыцца ручнік на куце "нары".

Акрамя гэтага, раней палітвязня ўжо пазбавілі двух кароткатэрміновых спатканняў і не ўручылі вітамінную перадачу.

Ілля Трахтэнберг — фігурант «справы студэнтаў», быў адлічаны з другога курса матэматычнага факультэту БДУ. 16 ліпеня суд Савецкага раёна Мінска пакараў палітвязня 2,5 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.


На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

З ЦІП на Акрэсціна ён мусіў выйсці 28 лістапада ў 12:05, але гэтага не адбылося. Яго арыштавалі па арт. 24.3 КаАП на 15 сутак.

Нагадаем, Аляксандру і Ірыну затрымалі 30 кастрычніка. Пазней стала вядома, што журналістка стала падазраванай паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх»).

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства