viasna on patreon

Паўтары гады калоніі прысудзілі гарадзенцу за аўтамабільны гудок, якім ён павітаў пратэстоўцаў

2021 2021-12-03T10:20:54+0300 2021-12-03T11:56:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-2020-08-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гародня, 10 жніўня 2020 года. Ілюстрацыйнае фота.

Гародня, 10 жніўня 2020 года. Ілюстрацыйнае фота.

У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні першага снежня быў абвешчаны яшчэ адзін прысуд па крымінальнай справе, звязнай з падзеямі ў абласным цэнтры 10 жніўня 2020 года. Дзмітрыя Горбача судзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя  Віталь Лабоцкі.

Падставай для крымінальнай справы сталі падзеі 10 жніўня 2020 году. У той дзень Дзмітрый Горбач ездзіў каля абласной філармоніі і сігналіў аўтамабільным гудком мітынгоўцам, піша "Гарадзенская праваабарона".

На другі дзень, 11 жніўня,  яго затрымалі, але неўзабаве адпусцілі. А некалькі месяцаў таму ў гэтым годзе затрымалі зноў і ўзялі да суда пад варту.

Дзмітрый Горбач мае інваліднасць трэцяй групы. У калоніі яму адбываць пасля пераразліку дзён трымання пад вартай у следчым ізалятары, засталося менш чым паўтары гады.

Дзяржабвінаваўца запрасіў у суда для абвінавачанага паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Столькі суддзя Віталь Лабоцкі і прысудзіў Дзмітрыю Горбачу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства