viasna on patreon

Затрыманні і ператрусы 7-8 снежня Дапоўнена

2021 2021-12-08T10:28:20+0300 2021-12-08T19:04:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/matuzava_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 7-8 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У актывіста з Салігорска Паўла Батуева, які адбывае 15-суткавы арышт, 7 снежня адбыліся новыя ператрусы ў межах крымінальных спраў (адна з іх узбуджана за абразлівы каментар па арт. 369 КК). Вядома, што на ператрусы яго самога прывезлі з ІЧУ.

Павал Батуеў
Павал Батуеў

Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, раніцай 6 снежня ў сябе дома затрымлівалі сябра БСДП (Грамада), экс-кандыдат у дэпутаты парламента Дзмітрыя Яўстратава. Дома ў яго супрацоўнікі КДБ правялі ператрус і забралі на допыт. З яго ён выйшаў толькі ўвечары.


Раніцай 7 снежня ў Мазыры каля дома затрымалі яшчэ супрацоўніка НПЗ Віталя Прыко. Ён займае пасаду эканаміста дырэкцыі па рэканструкцыі і развіццю.


У Мінску сёння быў затрыманы Максім Бубовіч. Паведамляецца, што яго збілі, але не аказалі медычную дапамогу. Пасля затрымання яго даставілі ў Мачулішчанскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС.


Таксама паведамляецца пра петатрусы з 3 снежня па ўсёй Беларусі ў незалежных назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2020 годзе. 


Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 

Увечары 6 снежня затрымалі супрацоўніцу Акадэміі навук Наталлю Капыцька. Прычынай затрымання стала запальванне свечкі ў гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі 12 лістапада. Муж мінчанкі распавёў "Нашай Ніве" падрабязнасці:

«Наташу ўзялі за свечку ў акне ў памяць аб Рамане Бандарэнку. Цяпер яна на знакамітым Акрэсціна, — расказаў «Нашай Ніве» кампазітар Віктар Капыцька, муж Наталлі. — Яны прыязджалі на працу: Наталля працуе ў Акадэміі навук, старшы навуковы супрацоўнік, музыка, кандыдат мастацтвазнаўства. Але там яе не заспелі.

Выклікалі ў міліцыю, мы прыйшлі ўдваіх, паўгадзіны тлумачэнняў (я ў калідоры) — і арышт. Яны фоткалі ўсе вокны са свечкамі тады. Ездзілі і фоткалі. Так і патлумачылі». 

Суд прайшоў 7 снежня па скайпе, як кажа Віктар Капыцька. Наталлі прысудзілі 5 сутак арышту. Чаму затрымалі і судзілі менавіта Наталлю, да канца незразумела.

«Так, менавіта гэта я ўчора заявіў і спытаў у міліцыі, калі ўжо яны паведамілі аб затрыманні. Я ўласнік кватэры. Але іх гэта не цікавіла. Ім яна патрэбна была. А мяне пасля гэтага пытання адразу папрасілі выдаліцца», — кажа Віктар Капыцька.


У доме бацькоў журналісткі Юліі Матузавай прайшоў ператрус. На яе завялі крымінальную справу 

Юлія Матузава
Юлія Матузава

Раніцай 7 снежня з ператрусам прыйшлі да бацькоў былой журналісткі "Еўрарадыё" Юліі Матузавай у Наваполацку. Пра гэта яна напісала ў твітары. Сілавікі паведамілі бацькам, што на яе завялі крымінальную справу за дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». Юлія распавяла «Медыязоне», што нават ніколі не была на яго падпісаная і нічога туды не дасылала. Падчас ператрусу канфіскавалі тэхніку. Пры гэтым, пастанову на ператрус фатрагаваць забаранілі.

Палітзняволенаму Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 сутак ў ШІЗА

Пра гэта Б**сату паведамілі сваякі рок-музыкі. За што на гэты раз Ігара Банцэра змясцілі ў штрафны ізалятар — невядома. Першыя 10 сутак палітвязень атрымаў 25 лістапада за тое, што запісаў відэа «Медыязоне» пра ўмовы ўтрымання на «хіміі», дзе адбывае пакаранне, і паказаў, як яму праз краты перадаюць ежу. Гэта супрацоўнікі ПУАТ №9 палічылі парушэннем рэжыму.

Банцэр агулам са жніўня ў віцебскай папраўчай установе адседзеў у ШІЗА ўжо 70 сутак. Нагадаем, што Ігар адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.


У Менску 7 снежня затрымалі грамадзяніна Ізраілю, праграміста Дзмітрыя Плашчынскага. Ён распрацоўшчык і сузасноўнік праекту WiFi Map.

У «пакаяльным відэа» на лукашысцкіх рэсурсах ён расказвае, што дасылаў фотаздымкі некаторым Telegram-каналам, удзельнічаў у размове з Антонам Матолькам, а таксама мае паляўнічую зброю (з дазволам на яе), піша dev.by.


Пасля ператрусу ў Беразіно супрацоўнікі міліцыі затрымалі Васіля Карповіча. Пакуль прычына затрымання невядомая.

8 снежня

Міліцыя затрымала жыхара Драгічына Аляксея  Кавалевіча, 12.08.1998 года нараджэння, па справе аб "фінансаванні пратэстаў". Ведамства сцвярджае, што ён аплачваў штрафы, паслугі адвакатаў, дзяржпошліны і рахункі арыштаваных за знаходжанне ў ІЧУ. Пра гэта паведамляе МУС ў сваім тэлеграм-канале.
Міліцыя спасылаецца на леташні пост у сацыяльных сетках з заклікам "збору сродкаў для актывістаў пратэстнай дзейнасці". Дзе канкрэтна быў размешчаны пост, не ўдакладняецца.
"Пост утрымліваў рэквізіты банкаўскай карты 23-гадовага непрацуючага жыхара Брэсцкай вобласці. На гэты конт ад розных фізічных асоб, а таксама з банкаўскіх рахункаў замежных крэдытна-фінансавых арганізацый сталі паступаць грашовыя пераводы", - піша ведамства.

Па версіі сілавікоў, жыхар Драгічына з жніўня па 2020 студзеня 2021 года «неаднаразова рабіў плацяжы» за пратэстуючых, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях.


Брэсцкай "Вясне" паведамілі пра тое, што з раніцы ў г. Жабінка праходзяць ператрусы ў некалькіх людзей, затым іх вязуць, як мяркуецца, на допыты. Аб якой колькасці ператрусаў і допытаў ідзе гаворка, ў дадзены момант невядома. За дзень 8 снежня ў Жабінцы ператрусы альбо агляды правялі па меншай меры ў 12 чалавек.


Паліна Шарэнда-Панасюк з 1 снежня пераведзена ў ШІЗа. Яе муж Андрэй паведамляе ў фэйсбуку, што ў мароз сцены ў карцары пакрываюцца шэранню таўшчынёю у некалькі сантыметраў, а тэмпература ў падвале можа апускацца ніжэй нуля.

“Мы ўжо амаль сабралі прадуктовую пасылку і збіраліся яе высылаць, але адміністрацыя калоніі у асобе Таўсцянкова вырашыла іначай. Паліна пазбаўлена прадуктовых пасылак да сярэдзіны сакавіка”, - піша ён.


Затрымалі палітычнага актывіста Змітра Хведарука, пра гэта паведамляе Галіна Сіўчык. Цяпер паплечнікі шукаюць для яго адваката.

Зьміцер Хведарук — актывіст, былы кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі «Малады Фронт», карэспандэнт «Радыё Рацыя».


У Гомелі сёння затрымалі Яўгена Мерунко, нібыта за абразу прэзідэнта ў сацыяльных сетках. Супрацоўнікі мясцовага аддзела ГУБОПа запісалі з ім пакаяльнае відэа.

merunko-1.png
Яўген Мерунко. Скрыншот з відэа ГУБОП

Па заяве пракуратуры Ваўкавыскага раёна інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "АГСБ Ваўкі" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.


Заблакаваны беларускі партал "Ежедневник" (ej.by). У яго рэдактара, журналіста-расследвальніка Сяргея Сацука прайшоў ператрус, цяпер ён на допыце ў Следчым камітэце. Пра гэта "Еuroradio" паведаміў Аляксандр Сацук, брат Сяргея.

Сяргей Сацук. Фота Еўрарадыё

Па яго словах, падчас ператрусу былі канфіскаваныя тэлефоны і ноўтбукі. Асабісты нумар Сяргея Сацука дасяжны, але на званкі ніхто не адказвае.

Сайт ej.by не адкрываецца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.

"За некалькі дзён да таго "Ежедневник" пачаў праект пра беларускіх "тэрарыстаў". Магчыма, новы ціск на партал звязаны менавіта з гэтым. А магчыма, проста прыйшла чарга", — каментуе Аляксандр Сацук.

Паведамляецца, што яго змясцілі ў СІЗА па нейкай справе аб хабары.


Сайт "Брэсцкай газеты" з вечара 7 снежня перастаў адчыняцца з тэрыторыі Беларусі без VPN

Пра гэта паведаміла само выданне ў сваім-тэлеграм-канале.

Нагадаем, 26 лістапада 2021 суд у Берасці прызнаў усе матэрыялы на сайце "Брестской газеты" экстрэмісцкімі матэрыяламі. У ліпені ў рэдакцыі быў ператрус. Раней усе друкарні адмаўляліся друкаваць наклады газеты, з-за чаго яна была вымушана спыніць выпуск сваёй друкаванай версіі.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства