viasna on patreon

Леанід Судаленка, Лілія Уласава, Максім Знак і Дзмітрый Лаеўскі атрымалі прэмію “За абарону правоў чалавека”

2021 2021-12-09T19:01:55+0300 2021-12-09T19:06:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ccbe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэмія “За абарону правоў чалавека-2021” Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Уласавай, Максіму Знаку і Дзмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане, якія знаходзяцца ў небяспецы.

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 10 снежня падчас пленарнай сесіі CCBE з удзелам у якасці асноўнай дакладчыцы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет праз відэазварот.

Чатыры беларускія юрысты, сярод якіх сябра “Вясны” Леанід Судаленка, атрымалі прэмію за тое, што вызначыліся сваёй мужнасцю, рашучасцю і адданасцю абароне асноўных правоў грамадзян і вяршэнства закона ў Беларусі. CCBE жадае аказаць падтрымку ўсім беларускім адвакатам, якія змагаюцца за павагу да вяршэнства закона і асноўных каштоўнасцяў юрыдычнай прафесіі, рызыкуючы сваёй свабодай і магчымасцю займацца юрыдычнай практыкай. Чатыры лаўрэаты Прэміі сталі ахвярамі судовага пераследу з-за іх законную дзейнасць у якасці юрыстаў і адвакатаў. Усім ім цяпер перашкаджаюць займацца сваёй прафесіяй: трое з іх знаходзяцца пад вартай, чацвёрты быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.

Лілія Уласава была арыштаваная 31 жніўня 2020 года. 16 кастрычніка Уласава была вызвалена з-пад варты і змешчана пад хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны.

Максім Знак прадстаўляў інтарэсы многіх кліентаў у палітычных справах і быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі пасля аднаго года папярэдняга зняволення. Ён па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай.

Леанід Судаленка прадстаўляў інтарэсы праваабаронцаў і актывістаў і быў арыштаваны 18 студзеня 2021 года па абвінавачанні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванні такой дзейнасці». У цяперашні час ён знаходзіцца пад вартай.

Дзмітрый Лаеўскі  — выбітны юрыст, які гучна распавядаў аб сітуацыі з вяршэнствам закона, незалежнасцю судовай сістэмы, юрыдычнай прафесіяй і правам на абарону ў Беларусі. У судзе ён прадстаўляў інтарэсы некалькіх палітвязняў. Ахвяра неабгрунтаванага ціску на працягу некалькіх гадоў, ён быў афіцыйна пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі 9 ліпеня 2021 года пасля двух дысцыплінарных разглядаў супраць яго.


Нагадаем, Савет адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE) – міжнародная некамерцыйная асацыяцыя. Аб’ядноўвае калегіі адвакатаў і юрыдычныя супольнасці краін-сябраў, асацыяваных сябраў і краін-назіральнікаў. ССВЕ выступае пасярэднікам паміж ЕС, нацыянальнымі калегіямі адвакатаў і юрыдычнымі супольнасцямі Еўропы. Акрамя таго, асацыяцыя цесна супрацоўнічае з юрыдычнымі арганізацыямі за межамі Еўропы.

У розныя гады прэміяй “За абарону правоў чалавека” ўзнагароджваліся Станіслаў Маркелаў (пасмяротна), юрыст "Вясны" Павел Сапелка, Інцігам Аліеў ды іншыя. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства