viasna on patreon

Затрыманні і ператрусы 9-10 снежня: хроніка палітычнага пераследу Дапоўнена

2021 2021-12-10T15:19:06+0300 2021-12-12T12:48:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 9-10 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

9 снежня

У Магілёве прайшоў ператрус у сябры БСДП (Грамада) Вольгі Кулажынай, паведамляюць праваабаронцы Mayday. На ператрусе прысутнічалі амапаўцы і супрацоўнікі ГУБАЗіК. Калі Вольга адчыніла дзверы, яе прыціснулі да сцяны і надзелі кайданкі. Пасля пагромнага ператрусу Вольгу даставілі ў СК, дзе пачалі дапытваць наконт падпіскі на прызнаны экстрэмісцкім тэлеграм-канал “Карнікі Беларусі”. Год таму яе ўжо затрымлівалі з гэтай нагоды і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Высветлілася, што СК не дагледзеў гэты момант. Фактычных прычын для ператрусу-пагрому кватэры і жорсткага затрымання проста не было. Перад Кулагінай выбачыліся і адпусцілі.


У Светлагорску ў межах крымінальнай справы прайшоў ператрус у актывісткі Таццяны Насковай. Пасля ператрусу яе адвезлі на допыт, пасля якога адпусцілі.


У рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” прайшоў чарговы вобшук. Яго праводзілі супрацоўнікі ДФР, былі выняты флэшка і некаторыя дакументы. Да гэтага ў рэдакцыю і ў кватэры супрацоўнікаў з вобшукамі прыходзілі некалькі разоў летам і восенню. Апошні быў 5 кастрычніка.


9 снежня 2021 затрымана Патаповіч Алена Антонаўна, 29.03.1973. Затрымалі на працы, быў ператрус па месцу рэгістрацыі. Нічога не знайшлі. Допыт ў Губазік у статусе сведкі па крымінальнай справе са слоў супрацоўніка па арт 130КК, потым адправілі ў Маскоўскі РУУС. Склалі адміністратыўны пратакол за распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў і адпусцілі да суда.

10 снежня

У Мінску 10 снежня затрымалі ураджэнца Гродна. Затрыманы 20-гадовы Павел Лінкевіч - бармэн мінскага Tesla bar. Вядома, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў, піша канал "Права маюць".

Паведамляецца таксама пра заьрыманне ў Мінску Аляксея Несцярэнкі. Прычына і падрабязнасці пакуль невядомыя.


Журналістцы Таццяне Смоткінай намеснік пракурора вынес папярэджанне

Да журналісткі Таццяны Смоткінай 10 снежня завітаў намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Ян Сасноўскі. Мэта візіту — правядзенне прафілактычнай гутаркі з журналісткай, паведамляе “Новы Час”.

Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя.

Намеснік пракурора распавёў, за што і паводле якіх артыулаў цяпер могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Параіў азнаёміцца на дзяржаўным сайце са спісам экстрэмісцкіх СМІ і тэлеграм-каналаў, за распаўсюд інфармацыі з якіх можа пагражаць крымінальная адказнасць.

Па выніку Ян Сасноўскі даў журналістцы падпісаць паперу, што з ёй была праведзеная прафілактычная гутарка.


У Шчучынскім раённым судзе 14 снежня будуць судзіць блогера Vadimati — Вадзіма Ермашукапаведамляе БАЖ.

Вадзіма Ермашука будуць судзіць за «абразу прэзідэнта» (368 КК) і «здзек з дзяржаўных сімвалаў» (370 КК).

Раней Vadimati затрымалі 16 жніўня, на наступны дзень дома правялі агляд . 19 жніўня Vadimati асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту ў Шчучынскім раённым судзе.


Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы – да 12 лютага 2022 года. Пра гэта распавяла дачка палітыка Кацярына Кастусёва. Зараз Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай бальніцы ў СІЗА-1 па вуліцы Валадарскага ў Менску, куды яго перавялі напрыканцы лістапада з СІЗА КДБ у сувязі з абвастрэннем  шэрагу хваробаў.


У Мінску затрымалі прэс-сакратара кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева. Мяркуючы па фота, якія з'явіліся ў адным з прапагандыстскіх тэлеграм-каналаў, ГУБАЗіК прыходзіў да яго з ператрусам і запісаў відэа, паведамляе "Еўрарадыё".

Яшчэ адно затрыманне ў беларускім бізнесе. У руках сілавікоў апынуўся начальнік аддзела маркетынгу "Хендэ Аўтаград" Сяргей Бабашкоў. На відэа мужчына прызнаецца, што быў падпісаны на “экстрэмісцкія” тэлеграм-каналы. Ён кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у мінулым годзе.

У Калодзішчах пад Мінскам у сябе дома затрыманы Гучак Павел.


У Бабруйску «прыпынілі» дзейнасць тайм-клубу «1387»

Клуб закрылі ад 8 снежня, выпісалі яшчэ адзін штраф на 580 рублёў. Імпрэзы клубу часткова скасавалі, часткова пераносяць да партнёраў.

Тайм-клуб аб’ядноўвае вакол сябе актыўных гараджанаў і вядомы шматлікімі цікавымі культурнымі і адукацыйнымі ініцыятывамі і імпрэзамі. У кастрычніку ў гэтым клубе сілавікі ўчынілі пагром.


У Клімавічах Магілёўскай вобласці 10 снежня асудзілі Ірыну Цеханоўскую. Артыкул 19.11 КаАП, далі 10 сутак. Суд быў 10 снежня. У Ірыны накіраванне да лекара, так як хварэе ковідам (але не зразумела, ці пацверджаны ён). Заўтра павінна прыехаць брыгада з бальніцы.


Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру

У «пакаянным відэа», што з'явілася ў прраўладных тэлеграм-каналах, ён кажа пра  ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года. А таксама пра тое, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

Таксама ў відэа Насура кажа, што ў яго чацвёра дзяцей, называе свой заробак і кажа, што «часткова з дапамогай дзяржавы, часткова за свае сродкі пабудаваў кватэру».


Затрыманы студэнт БрДТУ. У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся "пакаянныя" відэа, дзе той "прызнаецца" ў працы над анлайн-картай сілавікоў і суддзяў

9 снежня ў пэўных тэлеграм-каналах з'явіліся відэа, дзе 22-гадовы Канстанцін Рудніцкі заяўляе аб удзеле ў распрацоўцы "чорнай карты Беларусі". Дадзеная онлайн-карта змяшчае адрасы сілавікоў, суддзяў і іншых асоб, пра якіх сцвярджаецца іх дачыненне да рэпрэсій.

Мяркуючы па сацсетках Рудніцкага, ён займаецца спартыўнай стральбой, мае званнем майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства