viasna on patreon

У Парыжы адбылася цырымонія шанавання Ганаровых грамадзянаў, у тым ліку Алеся Бяляцкага Відэа

2021 2021-12-10T18:59:47+0300 2021-12-10T19:13:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paris4_10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сталіцы Францыі адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная 20-годдзю інстытута Ганаровага грамадзянства горада Парыжа. Праз кавідныя абмежаванні толькі пяцёра ганаровых грамадзянаў змаглі асабіста прысутнічаць у параднай зале Рады Парыжа, уключаючы Алега Сянцова, якога сустрэлі бурнымі апладысментамі.

paris5_10.jpg

Цырымонію адкрыў запісаны відэазварот з турмы самага першага ганаровага грамадзяніна Парыжа, Муміі Абу-Джамаля, афра-амерыканскага журналіста, арыштаванага ў 1981 годзе і асуджанага да смяротнага пакарання. Нягледзячы на відавочную несправядлівасць судовага працэсу і сфабрыкаваных абвінавачванняў, ён доўгі час знаходзіўся ў зняволенні ў жахлівых умовах калідораў смерці адной з турмаў Пенсільваніі.

paris_10.12.jpg

Мумія Абу-Джамаль падзякаваў за 40-летнюю мабілізацыю ў яго абарону, якая не вызваліла яго, але захавала яму жыццё.

Грукат жалезных турэмных дзвярэй у канцы ягонага звароту кантраставаў са словамі надзеі і падтрымкі, з якімі ён звярнуўся да астатніх ганаровых грамадзян, якіх ён пералічыў пайменна, уключаючы двух беларускіх ганаровых грамадзян: праваабаронцу Алеся Бяляцкага і навукоўцу Юрыя Бандажэўскага.

Цырымонію працягнулі выступы кіраўнікоў трох найважных міжнародных праваабарончых арганізацый, якія працуюць у Парыжы: Рэпарцёры без межаў (RSF), Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Amnesty International.

Голас Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі, прагучаў у форме відэазвароту, запісанага незадоўга да яго арышту для французскай арганізацыі Memorial France.

Генеральная дырэктарка FIDH Элеанор Марэль распавяла пра ўмовы зняволення Алеся Бяляцкага, які тры разы пераабіраўся Віцэ-прэзідэнтам FIDH, апошні раз — у папярэднім зняволенні (2011-2014).

Яна таксама распавяла пра ўмовы зняволення астатніх сябраў "Вясны"і цяперашняга віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча.

Цырымонію вёў віцэ-мэр Парыжа Жан-Люк Рамэра-Мішэль.

Нагадаем, праваабаронца "Вясны" Алесь Бяляцкі быў удастоены звання ганаровага грамадзяніна Парыжа ў 2012 годзе. У паведамленні Парыжскай мэрыі 16 кастрычніка было сказана, што Алесь Бяляцкі "нястомна змагаўся за правы чалавека нягледзячы на пагрозы і кампанію дэзінфармацыі з боку дзяржавы". Акрамя таго, у траўні таго ж года на будынку мэрыі XI акругі быў вывешаны вялікі партрэт Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства