viasna on patreon

Удзельнікам гурта Irdorath Уладзіміру і Надзеі Калачам — па два гады пазбаўлення волі

2021 2021-12-14T16:19:48+0300 2021-12-14T18:37:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/irdorath-2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Надзея і Уладзімір Калачы. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Надзея і Уладзімір Калачы. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

У судзе Савецкага раёна Мінска 14 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязняў, удзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH Уладзіміра і Надзеі Калачоў, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Вольга Емяльянчанка.

Мужа і жонку Уладзіміра і Надзею Калачоў  і яшчэ 14 чалавек затрымалі 2 жніўня 2021 года на святкаванні дня народзінаў Надзеі.

Спачатку ўсіх вінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі вароты дома пад Мінскам. А потым стала вядома, што на шасцярых з іх завялі крымінальныя справы. Да суда Уладзімір і Надзея ўтрымліваліся ў СІЗА №1 Мінска.

У Мінску пачаўся суд над салістамі фолк-гурта IRDORATH Уладзімірам і Надзеяй Калачамі

Згодна з матэрыяламі следства, Уладзіміра і Надзею Калачаў абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак, яўным непадпарадкаванні законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, перашкодзе руху грамадскага транспарту, здзейсненымі групай асоб па папярэдняй змове.

Першапачатковае абвінавачванне іх у навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а роўна фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці (ч.2 арт. 342 КК) пад час судовага следства было знятае памочнікам пракурора, паколькі падстаў для яе прымянення  матэрыялах справы было недастаткова.

На судовым пасяджэнні прадстаўніца пракуратуры Вольга Емяльянчанка запрасіла для абвінавачаных па два гады пазбаўлення волі

Суддзя пагадзіўся з прапановай абвінавачання і вынес прысуд: па два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Пераслед гурта IRDORATH і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя

2 жніўня на лецішчы пад Мінскам затрымалі 16 чалавек, сярод якіх былі ўдзельнікі беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH. Затрыманне адбылося на святкаванні Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства