viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-12-14T17:36:46+0300 2022-04-01T18:23:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

Анонс праграмы на 14 снежня:

Падзея: 10 снежня адзначаўся Міжнародны дзень правоў чалавека. І ў гэты дзень уручылі Нацыянальную праваабарончую прэмію, сярод лаўрэатаў якой: праваабаронца Марфа Рабкова, журналіст Дзяніс Івашын і медыяпраект “Август 2020”. Упершыню за час існавання прэміі амаль усе намінанты сядзяць, а цырымонія адбываецца па-за межамі Беларусі. У рубрыцы пабываем на ўручэнні і пачуем, чым адметныя лаўрэаты.

Па-за межамі: У Міжнародны дзень правоў чалавека “Вясна” заклікала зладзіць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі “вясноўцамі”. У Вільні такая акцыя прайшла на Лукішскай плошчы (і месца абрана не выпадкова), а ў Грузіі — у самым цэнтры сталіцы Аджарыі, Батумі… Падпісваліся і паштоўкі салідарнасці. Атрымліваць іх вельмі прыемна — гэта ведае на ўласным досведзе былы палітвязень Яўген Васьковіч, які адседзеў чатыры з паловай гады пасля выбараў-2010.

Каментар: У палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча выйшла кніга “Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером”. Пабываем на яе прэзентацыі ў Вільні, а таксама паспрабуем адказаць на пытанні: чаму пасадзілі Мацкевіча, чаму факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ зазнаў больш за ўсіх рэпрэсій, ці магчымая філасофія ў несвабоднай краіне — пра ўсё гэта ў размове з культурным аналітыкам Максімам Жбанковым.

У музычных паўзах: кампазіцыі ў выкананні гурта Irdorath, удзельнікаў якога — Надзею і Уладзіміра Калач — асудзілі на два гады пазбаўлення волі.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2021-12-14_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства