viasna on patreon

Палітвязня Сяргея Шпака, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў запасу да вайскоўцаў, пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі"

2021 2021-12-15T08:23:43+0300 2021-12-15T10:50:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shpak_siarhey.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cяргей Шпак. Фота з сацыяльных сетак

Cяргей Шпак. Фота з сацыяльных сетак

Суд Маскоўскага раёна Мінска 14 снежня вынес прысуд падпалкоўніку запасу, палітвязню Сяргею Шпаку. Яго абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Кацярына Мурашка.

Палітвязень Сяргей Шпак быў затрыманы падчас вялікай хвалі ператрусаў і затрыманняў 16 ліпеня 2021 года, напачатку быў змешчаны ў СІЗА КДБ, а затым пераведзены да суда ў СІЗА №1.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, ён і яшчэ некалькі дзясяткаў афіцэраў, быў пазбаўлены вайсковага звання пасля 28 год бездакорнай службы ў Узброеных Сілах.

Сяргей Анатольевіч Шпак - падпалкоўнік запасу, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў запасу да беларускіх вайскоўцаў, які быў змешчаны на youtube-канале. Зараз відэазварот больш недаступны.

У Сяргея – чацвёра дзяцей, двое з іх непоўнагадовыя.

Інфармацыі пра судовы працэс над палітвязням у праваабаронцаў пакуль небагата.

14 снежня быў вынесены прысуд: прызнаць вінаватым і пакараць абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Ён выйшаў на свабоду адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства