viasna on patreon

"Пакінуў у чаце сем каментароў": прысуд - год і 3 месяцы калоніі

2021 2021-12-15T14:33:38+0300 2021-12-20T23:43:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shliuhcic-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ціхан Шлюхціц. Фота з сацыяльных сетак.

Ціхан Шлюхціц. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 14 снежня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 27-гадовага тэхніка-электрыка Ціхана Шлюхціца. Яго абвінавацілі па ч. 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядала суддзя Маргарыта Ланцэвіч, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў памочнік пракурора Гродна Ігар Якімовіч.

Ціхана Шлюхціца затрымалі 13 верасня, а 16 верасня ў дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Паводле абвінавачвання, малады чалавек 6 верасня 2020 года, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, пакінуў у тэлеграм-чаце "Гродна для жыцця” сем каментароў, “выказваючы нецярпімасць да існуючага палітычнага рэжыму і канстытуцыйнага ладу з мэтай арганізацыі на тэрыторыі горада Гродна групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, накіраваных на парушэнне працы транспарту":

“Сёння вельмі шмат людзей, студэнты рухайцеся групамі”;

“Філармонія можа прарвацца праз мост”;

“Драмтэатр, патрэбна дапамога”;

“Агульны збор на Савецкай, патрэбна падтрымка з усіх бакоў”;

“На Савецкай змаглі абараніцца, усе сюды, патрэбная маса”;

“Янкі Купалы, ўсе выходзьце і далучайцеся”.

"Выйшаў не ў той час і не ў тым месцы": гарадзенцу прысудзілі год калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту

Суддзя Уладзімір Пазняк 7 снежня вынес прысуд: адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, таксама прымяніць да абвінавачанага прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

“Пісаў паведамленні з мэтай, каб людзі разам сабраліся і нікога не забралі

Маладому чалавеку таксама ставілася ў віну ўдзел у Маршы адзінства, а менавіта тое, што ён, … дэманструючы свой намер аказаць відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікам органаў унутраных спраў.. з 14 да 17 гадзін арганізаваў, узяўшыся за рукі з іншымі грамадзянамі, счэпку, перагарадзіўшы уваход у кніжны магазін «Раніца» па вуліцы Маставая 33.

Ціхан Шлюхціц прызнаў віну ў поўным аб'ёме. На пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы абвінавачаны растлумачыў, што ў ходзе мерапрыемства «стаяў каля крамы на тратуары, стаяў з людзьмі размаўляў, ніякіх актыўных дзеянняў не рабіў, ды, пісаў у чаце». Абвінавачаны распавёў, што пісаў паведамленні з мэтай, каб людзі разам усталі і нікога не забралі, у натоўпе бяспечней, па сутнасці дубляваў паведамленні, якія ўжо меліся ў дадзеным чаце.

Ціхан Шлюхціц растлумачыў, што такім чынам хацеў сабраць больш народу, ніякай агрэсіі не выяўлялася, усё мірна адбывалася. Ціхан Шлюхціц таксама распавёў, што разам з усімі выходзіў на праезную частку, калі прысутныя пераходзілі мост.

аму вы вырашылі, што ваенных аўтамабіляў трэба баяцца?»

Дзяржаўны абвінаваўца ўдакладніў: "Ці разумелі вы, калі выходзілі на праезную частку, што парушаеце правілы дарожнага руху? З якой мэтай выходзілі на праезную частку?»

Ціхан Шлюхціц: "Так, разумеў, таму што не было дзе ісці, на самай справе проста не было месца, а далей ішоў па тратуары. Сярод натоўпу я адчуваў сябе больш бяспечна".

Суддзя: "Абвінавачаны, скажыце, калі ласка, больш бяспечна, а каго вы асцерагаліся ў той момант?»

Абвінавачаны: "Мне было страшна на самай справе, машыны вайскоўцы ездзілі з кулямётамі на даху на Савецкай, я ў войску служыў, у нас такія былі».

Суддзя: "Чаму вы вырашылі, што ваенных аўтамабіляў трэба баяцца?»

Абвінавачаны: "Калі яны [ кулямёты] на даху прама пастаўленыя, ведаеце, выклікаюць страх».

На пытанне аб тым, як малады чалавек апынуўся ў счэпцы, Ціхан растлумачыў, што гэта адбылося само сабой, людзі ўзялі яго пад рукі, ён не супраціўляўся, гулялі эмоцыі на той момант. Ціхан Шлюхціц таксама растлумачыў, адказваючы на пытанне абароны, што мэтай счэпкі было перашкодзіць затрыманню.

Гарадзенца Дзяніса Зубрыцкага асудзілі за ўдзел у Маршы адзінства на два гады "хіміі"

Прадстаўнік абвінавачання пракурор Уладзімір Клішын запрасіў 13 снежня для абвінавачанага два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

 У судовым пасяджэнні апытвалася прадавец кнігарні "Раніца" Алена Савіцкая, якая патлумачыла, што тыя падзеі прыйшліся на пачатак верасня, у гэтыя выходныя дні крама больш за ўсё рэалізуе тавараў, адпаведна больш за ўсё выручка. Сведка распавяла, што ў пачатку верасня, калі дзеці ідуць у школу, у краму прыязджаюць людзі па пакупкі ў школу з раёнаў, з вобласці.

У той дзень, па словах Алены Савіцкай, паток пакупнікоў паменшыўся, у сувязі з чым магазін скончыў працаваць у 15 гадзін. На пытанне дзяржаўнага абвінаваўцы аб тым, ці прычыніла мерапрыемства шкоду краме, Алена Савіцкая распавяла, што, калі да іх у арганізацыю прыходзіў прадстаўнік АБЭЗ і параўноўвалі супастаўную выручку ў той дзень і ў нядзелю год таму (першую нядзелю верасня гэтага і мінулага года), то "выручка некалькі ўпала, я ўжо не памятаю лічбы, калі шчыра".

На пытанне абаронцы пра тое, наколькі ўпала выручка, жанчына адказала, што не памятае гэтага, прайшло шмат часу, да таго ж яна не вядзе касавай кнігі.

Сведкі Мацейка і Сафонава ў судовае пасяджэнне не з'явіліся, намеснік камандзіра АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама накіраваў паведамленне, згодна з якім яны знаходзяцца ў службовай камандзіроўцы за межамі горада. На пасяджэнне таксама не з'явіліся сведкі Серабракова, Бондар, Сямёнавіч, Заруба, Снацкі.

Падчас спрэчак дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд прызнаць абвінавачанага вінаватым, прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы ў якасці змякчальнай акалічнасці чыстасардэчнае раскаянне.

Абарона абвінавачанага акцэнтавала ўвагу суда на неабходнасці прымянення іншых мер крымінальнай адказнасці не звязаных з пазбаўленнем або абмежаваннем волі, адзначыўшы, што запытанае пракурорам пакаранне з'яўляецца несуразмерным зробленаму яго падабаронным.

Ціхан Шлюхціц ў апошнім слове сказаў, што сваю віну цалкам прызнае, папрасіў прабачэння, сказаў, што яму цяпер складана размаўляць, вельмі сорамна за дасканалыя мной дзеі, сорамна перад маці, перад сваёй сям'ёй, што падвёў ўсіх сваіх блізкіх. Абвінавачаны сказаў, што ніякай карысці са сваіх дзеянняў не спрабаваў атрымаць, ніякіх гвалтоўных дзеянняў не спрабаваў зрабіць, пісаў тое ж, што і ўсе пісалі.

Суддзя Маргарыта Ланцэвіч вынесла рашэнне аб прызнанні Ціхана Шлюхціца вінаватым і прызначыла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства