У Мазыры — новы суд за жнівеньскія падзеі мінулага года: вінавацяць у счэпцы, кіданні камянёў і бутэлек
У судзе Мазырскага раёна 15 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Мікіты Сілівончыка і Максіма Куксачэнкі, 2003 года нараджэння. Юнакоў абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК) і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).
Справу разглядае суддзя Элеанора Ярмоленка, дзяржабвінаваўца – пракурор Пілановіч.
У якасці пацярпелых па справе заяўленыя супрацоўнікі міліцыі Ігар Кедроў, Яўген Васняцоў, Балачук і Падабед.
З матэрыялаў абвінавачвання вядома, што Мікіта Сілівончык разам з Максімам Куксачэнкам увечары 11 жніўня 2020 года прымалі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пры гэтым груба парушалі грамадскі парадак, не падпарадкоўваліся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля
Разам з іншымі асобамі колькасцю больш за 300 чалавек рухаліся ў накірунку гандлёвага цэнтра "ЕўраСпорт", 9-й школы, па бульвары Юнацтва, станавіліся ў счэпку на праезнай частцы дарогі. Таксама у групе з неўстаноўленымі асобамі, кідалі камяні і бутэлькі ў бок супрацоўнікаў міліцыі, палілі аўтамабільныя пакрышкі.
Паводле хадайніцтва пацярпелых судовае паседжанне зрабілі закрытым у сувязі з тым, што “у краіне складаная палітычная сітуацыя, людзі настроеныя супраць супрацоўнікаў МУС, могуць быць раскрытыя персанальныя дадзеныя пацярпелых”.
Усіх прысутных папрасілі выйсці з судовай залы. Працэс працягваецца.
Футбольных заўзятараў з Мазыра прысудзілі да пазбаўлення волі