#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”
17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
Марфа Рабкова: “Хто не марыў атрымаць ліст праз савіны паштовы канал?”
Палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова напісала ў сваім лісце пра любоў да “Гары Потэра” і падзялілася, што атрымлівае шмат добрых словаў у свой адрас:
“Я столькі добрых слоў атрымліваю ў дачыненні да сябе, што хутка буду хадзіць задраўшы нос. Гэта вельмі прыемна, дзякуй. Я ад падобнага бянтэжуся, ніколі б не падумала, што ў маім жыцці адбудзецца новы паварот, і я пазнаёмлюся з такой вялікай колькасцю добрых людзей. Лёс - той яшчэ ліхадзей, галоўнае годна сябе паводзіць пры любых абставінах і паваротах. Мне наогул здаецца, што мы ўздзейнічаем сваімі лістамі на свядомасць тых, хто іх чытае. А колькі добрых вершаў імі прачытана. Нічога бясследна не праходзіць”.
“Я вельмі люблю сусвет Гары Потэра. У нас з мужам ёсць традыцыя: перад Новым Годам пераглядаць усе часткі фільма. У мясцовай Добрушскай бібліятэцы было ўсяго дзве кнігі пра Потэра, а купіць уласную серыю я не магла сабе дазволіць. Ужо ў СІЗА прачытала “Прынца паўкроўку” і “Дарункі смерці”. А ў дзяцінстве “Ордэн Фенікса”. Трапіць б я хацела ў Хогвартс, вядома. Хто не марыў атрымаць ліст праз савіны паштовы канал?”
За мінулы тыдзень не было навінаў ад валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка.
Дасылайце лісты ці паштоўкі Марфе ды Андрэю:СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 Марыі Аляксандраўне Рабковай |
Уладзь Лабковіч: “Вам трэба ісці наперад – і толькі так!”
Праваабаронца Уладзь Лабковіч даслаў на волю вестачку ад 14 снежня – ліст напісаў у дзень, калі споўнілася пяць месяцаў як ён, старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі і яго намеснік Валянцін Стэфановіч утрымліваюцца за кратамі. Вось, што піша вясновец:
“Сёння пяць месяцаў роўна, як я ў вязніцы. Сумна, канешне, асабліва ад разумення, што наперадзе бясконцасць тут. Я б таксама хацеў пабачыць надзею, але тут пакуль халодна, вільготна і няма сонца. А вам трэба ісці наперад. І толькі так!
Я таксама карыстаўся Spotify. Памятаю свой агляд за 2020 год. Першае месца займала песня Кіно “Перемен”, што і зразумела. А другое месца – The Rolling Stones “Paint It, Black”.
Цяпер я чытаю зборнік вершаў Аляксандра Галіча. Такі паэт блізкі да дысідэнтаў. У яго ёсць вельмі пранізлівы верш “Петербургский романс”.
Уладзь просіць дасылаць яму ў лістах вершы, тэксты песень і цікавыя пераклады на беларускую мову. Таксама можаце распавесці яму пра музычныя навінкі і пра вашыя агляды ў Spotify.
Паўдзельнічайце ў акцыі “Не толькі Бродскі” ў падтрымку Уладзя Лабковіча:
- напішыце вашыя ўласныя вершы ці абярыце вершы розных аўтараў,
- размясціце іх у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna або дашліце нам на пошту freeviasna@gmail.com.
У акцыі могуць прыняць удзел як паэты, так і ўсе неабыякавыя людзі.
Дасылайце лісты падтрымкі і вершы Уладзю:СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 |
Валянцін Стэфановіч: "Мы працягнем пісаць гэтую гісторыю разам!”
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч тры тыдні з пнеўманіяй ляжыць у турэмным шпіталі, але, па яго словах, ідзе ўжо на папраўку. У сваім лісце на волю ад 11 снежня – на наступны дзень пасля Міжнароднага дня правоў чалавека – праваабаронца павіншаваў ва святам вясноўцаў і выказаўся пра цяперашнюю грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі.
“Азіраючыся назад, дух захоплівае ад зробленага намі, ад нашай шматгадовай упартай працы. Працы, якая часам выглядае безнадзейнай, але гэта толькі на першы погляд можа так паказацца. Таму ў наш прафесійны дзень, сябры, трымайце галовы высока ўзнятымі і ганарыцеся тым, што вы робіце!
Вы самыя лепшыя і вы ўжо гісторыя! Але гісторыя не толькі, якая ўжо была, а гісторыя, якая яшчэ будзе! Мы працягнем пісаць гэтую гісторыю разам! Так будзе, я ведаю гэта”.
Праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч з-за кратаў "Вось і цяпер мы побач з людзьмі – у турме"
Палітзняволены блогер Зміцер Казлоў (“Шэры кот”) у адным з лістоў на волю ўзгадаў пра знаёмства з праваабаронцам “Вясны” Алесем Бяляцкім, які зараз таксама знаходзіцца за кратамі:
“Я ў першы раз Алеся Віктаравіча бачыў у Оршы ў канцы 2018-га года, тады ён ездзіў з выставай “Лісты з-за кратаў” - выстава, прысвечаная лістам палітвязняў і гісторыі самога Алеся. Я тады вёў стрым з гэтай выставы :)”
Ніякіх іншых навінаў ад старшыні "Вясны" за мінулы тыдзень не было.
Дасылайце лісты ці паштоўкі Алесю і Валянціну:СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму |
За мінулы тыдзень не было навінаў ад гомельскіх праваабаронцаў "Вясны" Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы.
Падтрымайце Таццяну і Леаніда:СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А Таццяне Леанідаўне Ласіцы |
Як павіншаваць палітзняволеных “вясноўцаў” з надыходзячымі Калядамі і Новым годам?
1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам.
Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:
2. Даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.
У бандэроль ці пасылку можна пакласці гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламастары, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.
3. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Абавязкова выкарыстоўвайце хэштэг #FreeViasna.
4. Падпішыце петыцыю за вызваленне “вясноўцаў” і ўсіх палітвязняў Беларусі!
5. Напішы адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках.
6. Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у следчыя ізалятары, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі. У СІЗА-1 даслаць грашовы перавод можна толькі праз пошту, а вось у СІЗА-3 Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы можна даслаць нават праз інтэрнэт-банкінг. Вось дадзеныя:
СІЗА-3, Гомель
УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000
Леаніду Леанідавічу Судаленку
Таццяне Леанідаўне Ласіцы