viasna on patreon

Палітвязню Арцёму Табакару прысудзілі год калоніі. У аснове абвінавачання — здымкі з марша

2021 2021-12-24T11:45:53+0300 2021-12-24T12:19:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tabakat_artsiom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 снежня 2021 года ў Ленінскі судзе Мінска вынесены прысуд 27-гадоваму палітвязню Арцёму Табакару. Яго прызналі вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Суддзя пра справе — Анастасія Ачалава. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Святаслаў Вялікі.

Арцёма затрымалі 23 верасня 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. Матэрыяламі па справе былі толькі фотаздымак і відэа Арцёма са счэпкі падчас пратэстаў 2020 года. Сведкай падчас пасяджэння выступіла жонка палітвязня.

Абцяжарваючымі абставінамі стала наяўнасць у яго судзімасці паводле арт.415 Крымінальнага кодэкса (зараз выключана) праз неадбытае пакаранне паводле арт.206 КК.


Падтрымаць Арцёма можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Табакар Арцём Ігаравіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства