viasna on patreon

Па паўтара года калоніі прысудзілі палітзняволеным музыкам гурта IRDORATH

2021 2021-12-28T16:03:39+0300 2021-12-30T19:48:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/idorath_kalazh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна 28 снежня вынеслі прысуд тром палітзняволеным удзельнікам гурта IRDORATH — Юліі Марчанка, Пятру Марчанку і Антону Шніпу. Суддзя Анастасія Ачалава вынесла кожнаму з іх прысуд: 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Музыкаў прызналі вінаватымі паводле ч.1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях. За кратамі іх утрымліваюць ужо амаль пяць месяцаў.

Згодна з абвінавачваннем, яны ўтрох 16 жніўня 2020 года, а Юлія і Пётр Марчанка — яшчэ 25 кастрычніка 2020 года, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена з групай асоб, прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. А менавіта — блакавалі і заступалі шлях транспарту, перакрываючы праезную частку дарогі, у выніку чаго быў спынены рух гарадскога пасажырскага транспарту. Першапачаткова іх абвінавачвалі таксама па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, аднак дзяржабвінаваўца адмовіўся падтрымаць гэта абвінавачванне, таму што падчас папярэдняга расследавання і суда не было прадстаўлена дастатковых доказаў віны па гэтай частцы.

Суд пакінуў за "Мінсктрансам" права на задавальненне грамадзянскага пазову аб спагнанні маёмаснай шкоды.

Нагадаем, лідары Irdorath Надзея і Уладзімір Калачы ўжо асуджаныя на два гады калоніі. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства