viasna on patreon

хроніка палітычнага пераследу 9 - 10 студзеня

2021 2021-01-10T11:06:00+0300 2022-01-10T11:18:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/turaev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Тураеў

Аляксандр Тураеў

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца і ў новым 2022 годзе. 9 і 10 студзеня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяццца ператрусы, людзей звальняюць па палітычных перакананнях і ўжываюць розныя іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабаронцы «Вясны» працягваюць збіраць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

9 студзеня

У Гародні затрымлівалі стаматолага Тураева

Аляксандр Тураеў
Аляксандр Тураеў

Як мінімум 8 сілавікоў прыйшлі да Аляксандра Тураева ў дом 9 студзеня. Мужчыну паклалі тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэснай дзейнасці, мужчына адказаў: «Абсалютна ніякае».

На відэа ператрусу дома ў мужчыны паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гарадзенец патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і для чаго на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.

У «пакаяльным» відэа мужчына сказаў, што яго затрымалі за абразу службовых асоб і прэзідэнта ў сацсетках, паведамляе "Новы Час".

Гарадзенец затрыманы за датычнасць да чат-бота "Перамога"

Да Максіма Публіцкага па месцы жыхарства прыйшлі не менш трох сілавікоў у экіпіроўцы. Па прызнанні на відэа, ён абражаў у Інтэрнэце службовых асоб, а летам 2021 года запусціў чат-бот "Перамога". Ён прызнаў віну, піша hrodna.life. Сілавікі сцвярджаюць, што прыйшлі да яго па "злітай базе плана "Перамога".

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства