viasna on patreon

Затрыманні і ператрусы: хроніка пераследу 15-18 студзеня Дапоўнена

2022 2022-01-18T16:13:00+0300 2022-01-18T21:51:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kapucki-zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 15-18 студзеня працягваецца затрыманне грамадзян і правядзенне ператрусаў у іх, ціск на палітвязняў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Ціск працягваюць ўжываць і на тых, хто ўжо сядзіць за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Пераслед 18 студзеня

Берасцейская актывістка Алена Гнаўк тыдзень трымае галадоўку ў Пружанскім ІЧУ

Пра гэта паведамляюць яе дзеці ў Instagram. Нагадаем, яе арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму "хатняй хіміі". Алене не перадаюць перадачы, а таксама забаранілі чытаць і пісаць. Такое рашэнне прыняў начальнік ІЧУ.

Стан яе здароўя пагоршыўся, а ў суботу ёй выклікалі хуткую дапамогу.


Праваабаронцу Алесю Капуцкаму прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту. Ён правядзе за кратамі 45 дзён

18 студзеня адбыўся суд над праваабаронцам з Маладзечна Алесем Капуцкім, якога не выпусцілі па 30 сутак арышту. Па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) яго ў трэці раз пакаралі 15-сутачным арыштам. 

Падтрымайце Алеся лісты і паштоўкі салідарнасці: Маладзечанскі ІЧУ,222310, Маладзечна, Галіцкага, 23, Аляксандру Капуцкаму

Пераслед 15-17 студзеня

Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся новых тэлеграм-каналамі і чатамі: тг-чат "Ruzhany 97", тг-канал "Вольная Ольшанка", тг-чат "Независимый профсоюз Гомеля", тг-чат "МНПЗ-97" і іншыя.


Раніцай 17 студзеня ў Мінску затрымалі Віталя Жылінскага. На яго апранулі кайданкі і затрымалі. У межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 


Праваабаронца Алесь Капуцкі не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Алесь Капуцкі 10 снежня. Фота: Рэгіянальная газета
Алесь Капуцкі 10 снежня. Фота: Рэгіянальная газета

Праваабаронцу з Маладзечна Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня ў Маладзечна. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак. Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.

На праваабаронцу склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 19.11 КаАП. Суд нам ім чакаецца 18 студзеня.


Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, змясцілі ў ПКТ на 5 месяцаў 

Вадзім Гурман, фота rh.by
Вадзім Гурман, фота rh.by

Па інфармацыі праваабаронцаў, на палітвязня Вадзіма Гурмана ў папраўчай калоніі №9 аказваецца ціск. Яго часта змяшчаюць у ШІЗА і пазбаўляюць перадач. Таксама на 5 месяцаў яго змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), дзе ён будзе сядзець адзін. У гэты перыяд яму забаронена атрымоўваць пасылкі і перадачы, мець званкі і спатканні з роднымі.

Акрамя гэтага, у палітвязня сур’ёзныя праблемы са зрокам: неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні, інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату. Таму Гурману патрэбен дагляд і медыцынская дапамога.

Нагадаем, што палітвязня абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 і арт. 364. Пасля затрымання ў Маладзечне Вадзіма моцна збівалі і пагражалі згвалтаваннем. Палітвязню прысудзілі 3,5 гады калоніі.

Падтрымайце Вадзіма: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16


Алене Гнаўк на "сутках" забаранілі перадачы, чытаць і пісаць

Алена Гнаўк. Фота:

Пра гэта паведамілі дзеці актывісткі Алены Гнаўк з Брэста на яе старонцы ў Фэйсбуку. Алене Гнаўк забараняюць перадаваць перадачы, забараняюць чытаць і пісаць. Такое рашэнне прыняў начальнік РАУС Пружан, гаворыцца ў паведамленні. Такое рашэнне прыняў начальнік РАУС Пружан, гаворыцца ў паведамленні.

Актывістку з Берасцейшчыны Алену Гнаўк 11 студзеня 2022 года арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму «хіміі». Жанчыну пакаралі за адміністрацыйнае правапарушэнне з бчб-мяшкамі, за якое яна ўжо адседзела трое сутак і атрымала штраф у 50 базавых велічынь.

На волю Алена Гнаўк павінна выйсці 25 студзеня.

На бацькоў абаронцы дубоў Аляксандра Дземчука аказваецца ціск

На бацькоў Аляксандра Дземчука, які адбывае 30-суткавы арышт за спробу абараніць старажытныя дубы ў вёсцы Ахова, аказваецца ціск. Перадусім сваякоў запужваюць тым, што кантакты з грамадскай супольнасцю толькі нашкодзяць. Таксама, па папярэдніх звестках, Дземчука ўжо звольнілі з пасады дырэктара Ахоўскага Дома культуры.

Напрацягу мінулага года Дземчук з вяскоўцамі-аднадумцамі дабіваўся захавання 300-гадовых дубоў на ахоўскіх могілках. Іх прызналі надзвычай аварыйнымі, і мясцовыя ўлады прынялі рашэнне зрэзаць дрэвы. 22 снежня, калі справа дайшла да ліквідацыі, Дземчук паспрабаваў перашкодзіць камунальнікам, за што і быў затрыманы міліцыянтамі.


Грамадскае аб'яднанне «Звяно» канчаткова ліквідаванае

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле пастанову пра ліквідацыю аб'яднання. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла дырэктарка «Звяна» Таццяна Гацура-Яворская:

«Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што мы займаліся дыскрэдытацыйнай і экстрэмісцкай дзейнасцю і пакінуў скаргу без задавальнення. "Звяно" ліквідаванае».


Ілля Вайцяховіч, якога затрымалі, калі ён ехаў на пахаванне бацькі, стаў падазраваным па крымінальнай справе

36-гадовага сына вядомага бізнесмена затрымалі 16 студзеня на мяжы, калі ён спрабаваў уехаць у Беларусь з Рыгі, каб патрапіць на пахаванне свайго бацькі Эдуарда Вайцяховіча.

"На мяжы доўга не ўпускалі, прыехаў праз 3 гадзіны ГУБАЗіК з Мінска, затрыманы за прапаганду антыдзяржаўнай дзейнасці. Цяпер на Акрэсціна", – паведамілі знаёмыя Reform.by.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Іллю Вайцяховіча змясцілі на Акрэсціна. Мужчына стаў падазраваным па крымінальнай справе. Яго падазраюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, верагодная прычына — фота і відэа з мітынгаў. Дакладны артыкул КК, па якім праходзіць Ілля, пакуль невядомы.


У Гродне затрымалі 36-гадовага Валерыя Уса

У «пакаяльным відэа» мужчына сказаў, што пасля выбараў выходзіў на масавыя пратэсты, а таксама на адной назе набіў татуіроўку ў выглядзе слова «Жыве», на другой – «Беларусь».

Затрымалі яго за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках, піша @nebovkletku. 


Палітвязня Паўла Пяскова змяшчаюць у ШІЗА

Павел Пяскоў. Фота: spring96.org
Павел Пяскоў. Фота: spring96.org

Палітзняволены Павел Пяскоў, якога асудзілі за патасоўку з ампапаўцамі ў Маладзечне, у лісце на волю паведаміў, што яго павінны змясціць у ШІЗА. Ліст быў напісаны 12 студзеня, але тэрмін пакарання невядомы.

«Сегодня я ограничен во времени, а завтра дописать письмо я уже походу не смогу. Благодаря моим взглядам и принципам, видимо, завтра я отправляюсь в ШИЗО», — напісаў палітвязень у лісце.

Нагадаем, Павел Пяскоў — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Падтрымайце палітвязня: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Павел Андрэевіч Пяскоў


Затрымалі жыхара вёскі Церуха Мікалая Віцікава

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра ператрус 14 студзеня і затрыманне жыхара вёскі Церуха (Гомельскі раён) Мікалая Віцікава. Зараз мужчына знаходзіцца ў ІЧУ. Папярэдне, зараз стаіць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за распальванне варожасці. Па словах родных, праблемы ў мужчыны пачаліся пасля яго ліста ў раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання новай Канстытуцыі.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства