Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 25 студзеня:
Час выбараў: Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” абвясціла пра запуск назірання за працэсам правядзення рэферэндуму па зменах і дадатках у Канстытуцыю РБ.
Крымінальны пераслед: Як наогул праходзілі палітычна матываваныя справы ў адным невялічкім горадзе — Жлобіне? “За кожнай гэтай гісторыяй стаіць лёс сям’і і блізкіх людзей”, — кажа праваабаронца “Вясны” Алена Маслюкова.
Каментар: пра палітвязняў распавядаюць іх сваякі:
- Аліна Стэфановіч — пра свайго мужа, праваабаронцу “Вясны” Валянціна Стэфановіча,
- Андрэй Шарэнда — пра сваю жонку Паліну Шарэнда-Панасюк,
- Руслан Халілаў — пра сваю маці Гаянэ Ахціян,
- Вольга Севярынец — пра свайго мужа Паўла Севярынца.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні BosaeSonca.
Аўдыязапіс выпуску: