viasna on patreon

Ад 3,5 да 6,5 гадоў калоніі — прысуды чатыром палітвязням па "справе ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама"

2022 2022-01-28T10:59:27+0300 2022-01-28T10:59:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/samusenka_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня агучылі прысуды чатыром палітвязням па «справе ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама». Палітзняволеных братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму адпаведна, Паўла Дразда і Івана Андрушойця — да 3,5 гадоў калоніі кожнага. Суд па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 350 (мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі), арт. 352 (неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных кампутарных праграм), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах), ч.1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) — цягнуўся два месяцы ў закрытым рэжыме. За кратамі палітвязні ўтрымліваюцца ўжо амаль 18 месяцаў. Суддзя Жанна Хвойніцкая пастанавіла разглядаць справу ў закрытым рэжыме а прычыне таго, што"ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу".

Палітзняволеныя Аляксей і Кім Самусенкі, Іван Андрушойць, Павел Дрозд
Палітзняволеныя Аляксей і Кім Самусенкі, Іван Андрушойць, Павел Дрозд

Што вядома пра асуджаных палітвязняў?

32-гадовага заснавальніка і сябра Рады грамадскага руху "Дзея" Кіма Самусенка затрымалі 3 лістапада 2020 года па падазрэнні ва ўзломе кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК). Пасля жорсткага ператрусу, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і яго жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, БЧБ-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае. Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — 33-гадовы Аляксей Самусенка. Ён эканаміст, працаваў у сетцы фірмаў, якія займаюцца вырабамі з пластыка.

Таксама па гэтай справе асуджаныя 35-гадовыя Павел Дрозд і Іван Андрушойць. Іван больш чым праз чатыры месяцы зняволення ажаніўся ў СІЗА на сваёй дзяўчыне Соф'і

На заснавальніка “Дзеі” ўзбудзілі дзве крымінальныя справы. Адна з іх — за ўзлом сістэмы Мінгарвыканкама

Затрыманага 3 лістапада заснавальніка і сябра рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку падазраюць ва ўзломе кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК).

У чым абвінавацілі чатырох палітвязняў?

Паводле версіі абвінавачвання, "ў начны час у кастрычніку і лістападзе 2020 года 35-гадовы мужчына, знаходзячыся на тэхнічным паверсе будынка на вуліцы Прытыцкага ў Мінску, з дапамогай кампутарнай тэхнікі шляхам парушэння сістэмы абароны і выкарыстання шкоднаснага праграмнага забеспячэння ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сетцы Мінскага гарадскога выканкама. У выніку названых дзеянняў фігурант завалодаў запісамі камер відэаназірання, устаноўленых у сталіцы, з мэтай наступнай публікацыі на розных інтэрнэт-рэсурсах, у тым ліку дэструктыўных і экстрэмісцкіх Telegram-каналах.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да кампутарных сістэм КУП "ЦІТ Мінгарвыканкама" і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю.

У ходзе расследавання крымінальнай справы дакладна ўстаноўлена, што ўсе мужчыны сістэматычна прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску са жніўня па лістапад 2020 года, спалучаных з блакаваннем дарог і непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Следствам зафіксавана 10 фактаў іх удзелу".

Падчас правядзення ператрусаў канфіскаваныя рэчавыя доказы, у тым ліку зарэгістраваная агнястрэльная зброя «Тыгр», «Сайга-МК», «ІЖ-54», патроны, Бронекамізэльку, каскі, мячы, радыёстанцыі з гарнітурай для схаванага нашэння, улёткі з заклікамі да страйку і піратэхніка.

Дзеянні палітвязняў кваліфікавалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: 

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах);
  • арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);
  • арт. 350 (мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі);
  • арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);
  • арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных кампутарных праграм).

Першапачаткова супраць іх распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учыненым групай асоб па папярэдняй змове з іншай асабістай зацікаўленасці), аднак яе спынілі ў сувязі з уступленнем у сілу закона, якая ліквідавала каральнасць дзеянняў.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме па справе зрабілі закрытым, прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу".

Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе: 

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Павел Міхайлавіч Дрозд

Кім Андрэевіч Самусенка

Аляксей Андрэевіч Самусенка

Іван Аляксандравіч Андрушойць

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства