viasna on patreon

Шматдзетнага бацьку з Браслава асудзілі да трох гадоў "хіміі"

2022 2022-02-08T21:26:09+0300 2022-02-08T21:26:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ramanchyk_braslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

7 лютага суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёна асудзіў 38-гадовага жыхара Браслаўшчыны Алега Раманчыка да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем — "хіміі". Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.188, ч.2 арт.203-1, ч.1 арт.342. Справу разгледзела суддзя Аксана Табола. З сацсетак мужчыны вядома, што ў яго чацвёра непаўнагадовых дзяцей.

Алега Раманчыка прызналі вінаватым у распаўсюдзе загадзя ілжывых звестак, якія нібыта ганьбілі пракурора Браслаўскага раёна, а таксама ў незаконным распаўсюджванні інфармацыі пра ягонае прыватнае жыццё. Таксама яго асудзілі за заклікі да пратэстаў. Згодна з матэрыяламі справы, Раманчык са снежня 2020 года па студзень 2021 года вырабіў не менш за дзесяць улётак з фатаграфіяй і асабістымі дадзенымі пракурора, дзе адлюстраваў недакладныя звесткі аб здзяйсненні пацярпелым злачынстваў пры ажыццяўленні службовых паўнамоцтваў. Яшчэ не менш чым у дзесяці ўлётках ён змясціў персанальныя дадзеныя і інфармацыю аб прыватным жыцці пацярпелага і месцы ягонага жыхарства. Там жа ён нібыта паведаміў інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальныя дадзеныя без ягонай згоды. 

Згодна з абвінавачаннем, улёткі ён размяшчаў у паштовых скрынях жыхароў Браслава. 

Таксама следства ўстанавіла, што з 1 снежня 2020 года па 28 студзеня 2021 года ён вырабіў і распаўсюдзіў не менш за пяць улётак, якія змяшчаюць заклік да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Пасля гэтага ён таксама пакідаў іх у скрыні пад'ездаў і іншых месцах Браслава. Таксама ён размясціў выяву ў інтэрнэце. 

Паводле арт.188 Крымінальнага кодэкса яму прысудзілі год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ, паводле ч. 2 арт. 203-1 КК — арышт, тэрмінам адзін месяц, паводле ч.1 арт. 342 КК — абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на тэрмін 3 гады. Па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага тэрміна больш строгім канчатковае пакаранне прызначанае ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам тры гады з накіраваннем у ПУАТ. Камп'ютар і прынтар канфіскаваныя як сродкі здзяйснення злачынства. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства