viasna on patreon

Затрыманні актывістаў: пераслед за 12-13 лютага

2022 2022-02-13T11:06:00+0300 2022-02-20T20:50:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/photo_2022-02-12_16-10-52.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. У выходныя, 12-13 лютага, па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў.  Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Алег Ермакоў.

У Мінску затрыманы былы супрацоўнік ГУБАЗ Алег Ермакоў

З ім ужо з'явілася «пакаяльнае відэа» на праўладных тэлеграм-каналах.

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён зліваў прыватныя звесткі сілавікоў у тэлеграм-канал Nexta.

Папярэдне, яму інкрымінуецца «распальванне варожасці» па ч.1 арт. 130 КК.


Праваабаронцам стала вядомая інфармацыя пра затрыманне ў Заслаўі Арцёма Глеба. 

Ён быў затрыманы непасрэдна на працоўным месцы, заводзе “Косвік”. Прычына затрыманне – нібыта ўдзел у акцыях пратэсту і маршах у Мінску ў 2020 годзе.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства