viasna on patreon

Памятаеце даішніка Вольніча? Праз яго дагэтуль судзяць людзей

2022 2022-02-14T14:17:18+0300 2022-06-08T18:16:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volnich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Вольніч затрымлівае ўдзельніка мірнай акцыі.

Ігар Вольніч затрымлівае ўдзельніка мірнай акцыі.

Суд Першамайскага раёна Віцебска 14 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Руслана Чэркаса, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – сумнавядомага супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча (арт.369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Наталля Карабліна.

Абвінавачаны Чэркас адмовіўся ад паслуг адваката і ў судзе абараняў сябе сам.

Пацярпелы Вольніч на судовае пасяджэнне не з’явіўся.

Па матэрыялах абвінавачання,  Руслан Чэркас, у перыяд з 28 па 29 чэрвеня 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі горада Мінска і Мінскай вобласці, маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады, а менавіта інспектара дарожна-патрульнай службы групы дарожна-патрульнай службы Дзяржаўнай інспекцыі аддзялення ДАІ Ганцавіцкага райвыканкама старэйшага лейтэнанта міліцыі Вольніча у сацыяльнай сетцы  “Аднакласнікі”, на агульнадаступнай старонцы карыстальніка "Вольга Карач” у непрыстойнай форма абразіў апошняга з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, што прыніжае аўтарытэт, гонар і годнасць асобы прадстаўніка ўлады Вольніча ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.

Сваю віну Чэркас прызнаў цалкам.

Суду паведаміў, што старонку ў “Аднакласніках” завёў даўно, каб сустракацца там са школьнымі сябрамі, саслужыўцамі па арміі.

“Знаходзячыся ў Менску дома ўбачыў фотаздымак супрацоўніка інспекцыі. Там было падпісана, што супрацоўнік аўтаінспекцыі затрымаў мірнага пратэстуючага ну і з улікам таго, што фотаздымак... такім чынам мне не спадабалася дзеянне, што мірнага пратэстуючага затрымалі, таму я так і напісаў…  Там затрыманы на зямлі ляжыць, ну затрымалі супрацоўнікі… Ну і напісаў у нецэнзурнай форме, што ён “нехарошы чалавек”.

 У суд паступіла заява ад пацярпелага Вольніча, у якой ён просіць яго прызнаць грамадзянскім істцом і спагнаць з падсуднага 1500 бел рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

У сваім апошнім слове Чэркас заявіў, што гэта для ягонай сям’і вялікія грошы і прасіў суд маменшыць яе да 700 рублёў.

Пракурор запатрабаваў паўтары гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Такі прысуд яму і вынесла суддзя Карабліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства