viasna on patreon

Шматдзетнага бацьку асудзілі да двух гадоў калоніі за 5 хвілін у счэпцы ў жніўні 2020 года

2022 2022-02-15T15:06:22+0300 2022-02-15T15:45:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaia_zala01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

26 студзеня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў Сяргея Альшэўскага да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзела суддзя Марына Клімчук. Таксама ў калоніі яго прымусова будуць лячыць ад алкагалізма.

Пазоў "Мінсктранса" на суму 21 тысяча 667 рублёў 87 капеек будзе разгледжаны ў грамадзянскай вытворчасці. 

У чым прызналі вінаватым?

Сяргея Альшэўскага прызналі вінаватым у тым, што ён браў удзел у групавых дзеяннях, якія група парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем супрацоўнікаў міліцыі — мітынгу 10-11 жніўня 2020 года.

Згодна з абвінавачаннем, ён публічна незаконнымі спосабамі выказваў свае грамадзянска-палітычныя погляды, далучыўшыся да "групы грамадзян, якія ўдзельнічалі ў супрацьпраўных дзеяннях". Ён выкрыкваў лозунгі, якія былі накіраваныя на доўгае парушэнне грамадскага спакою, неаднаразова адмаўляўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў АУС, а таксама наўмысна перашкаджаў руху транспарту. 

Таксама ў віну яму паставілі "рух у складзе калоны, у тым ліку, счэпцы лакцямі, то бок, групавым скрыжаванні рук у лакцевых суставах" па праезнай частцы. 

Што казаў абвінавачаны?

На паседжанні Альшэўскі прызнаў віну. Ён распавёў, што 10 жніўня ягоны сябра прапанаваў яму паглядзець, што адбываецца на пратэсных маршах у Мінску. У інтэрнэце ён даведаўся, дзе будуць праводзіцца масавыя мерапрыемствы. Калі яны прыехалі ў горад і прыпаркавалі аўтамабіль на адной з вуліц, пешшу накіраваліся ў раён праспекта Пераможцаў, дзе ў гэты час ужо знаходзілася вялікая колькасць людзей. Альшэўскі распавёў, што стаў выходзіць на праезную частку недалёк ад Палаца спорту каля 20.00, і калі яму прапанавалі стаць у счэпку, ён пагадзіўся. Мужчына прастаяў там 5 хвілін, выкрыкваючы лозунг "Жыве Беларусь!", але пасля таго, як заўважыў набліжэнне супрацоўнікаў АУС і спецтэхнікі, уцёк з праезнай частцы дарогі і з'ехаў у родны горад. 

Ён удакладніў, што не рабіў удары рукамі і не ведаў, што мерапрыемства было несанкцыянаваным. Альшэўскі таксама пазнаў сябе на фота з месца падзей: яны сталі асноўнымі доказамі па справе.

Вядома, што ў мужчыны трое малалетніх дзяцей.


Суддзя Ленінскага раёна Мінска Марына Клімчук вядомая як суддзя па "палітычных" адміністрацыйных, якая засудзіла на "суткі" і штрафы каля сотні беларусаў па справах, звязаных з пратэстамі. Напрыклад, менавіта яна адправіла на 15 сутак арышту на Акрэсціна студэнтку юрфака БДУ Кацярыну Віннікаву, якая выступіла з моцнай прамовай на цырымоніі ўручэння дыпламоў, а Злату Януковіч, арт-менеджара і дыджэя Аляксандра Багданава (Papa Bo) і сцэнографа Максіма Крука — асудзіла да трох гадоў "хіміі" кожнага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства