viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-02-15T17:59:12+0300 2022-03-09T17:23:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: “Свабоду Мацкевічу!”— беларусы свету заклікалі выканаць патрабаванні палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які распачаў галадоўку. А штогадовы флэшмоб “One Billion Rising” цяпер стаў #RiseForOlga — у знак салідарнасці з палітзняволенай Вольгай Гарбуновай, абаронцай правоў жанчын і гендарнай актывісткай.

Час выбараў: Як беларусы рэагуюць на тое, што па-за межамі Беларусі участкаў для галасавання не будзе?

Крымінальны пераслед: У першы раз — за эмоджы лайна, а ў другі — за слова “аба*раўся”… Жыхарку Івацэвіч Вольгу Кронду ізноў асудзілі за абразу таго ж самага міліцыянта Руслана Куцко, але віны жанчына не прызнае. Ізноў “маральная кампенсацыя”, ізноў “хатняя хімія”. Як плаціць? “Я ў мінулым месяцы адаслала яму 10 рублёў”.

Асоба: Тры гісторыі трох рэпрэсаваных беларусаў. Два з іх — Павел Батуеў і Севярын Квяткоўскі — пасля “сутак” і пагрозы “крыміналкі” эвакуяваліся з Беларусі. А былы палітвязень Ігар Банцар пасля адбывання пакарання не збіраецца пакідаць Гродна.

У музычных паўзах — “Разбітае сэрца пацана”.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2022-02-15_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства