viasna on patreon

Датычна вайны Расіі супраць Украіны — Заява сяброў Платформы грамадзянскай салідарнасці

2022 2022-02-26T16:26:49+0300 2022-02-26T16:56:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sciagi_ukraina_raseja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Датычна вайны Расіі супраць Украіны

Заява сяброў Платформы грамадзянскай салідарнасці

25 лютага 2022 года

Мы, ніжэйпадпісаныя члены Платформы грамадзянскай салідарнасці, міжнароднай кааліцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці з краін рэгіёну АБСЕ, глыбока шкадуем аб разгорнутай Расіяй агрэсіі супраць Украіны і заклікаем выканаўчыя органы АБСЕ і ўсе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ прыняць меры па асуджэнні ўварвання Расіі ва Украіну, якое з'яўляецца абуральным парушэннем Мінскіх пагадненняў, абавязацельстваў АБСЕ, абавязацельстваў Савета Еўропы, абавязацельстваў ААН і шматлікіх міжнародных нормаў. Патрабуецца адзіная, неадкладная і моцная рэакцыя: на карту пастаўлена будучыня Еўропы і ўсяго свету.

Мы дзякуем кіраўніцтва АБСЕ і дзяржавы-ўдзельніцы за асуджэнне расейскага ўварвання ва Украіну. Як заявілі 24 лютага 2022 года дзеючы старшыня АБСЕ Збігнеў Рау і генеральны сакратар АБСЕ Хельга Марыя Шмід:

«Мы рашуча асуджаем ваенныя дзеянні Расіі супраць Украіны. Напад на Украіну ставіць пад пагрозу жыцці мільёнаў людзей і з'яўляецца грубым парушэннем міжнароднага права і абавязанняў Расеі. Мы заклікаем да неадкладнага спынення ўсіх ваенных дзеянняў».

Намеснік дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман заявіла на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 22 лютага 2022 года:

«Прэзідэнт Пуцін тэстуе нашу міжнародную сістэму, правярае нашу рашучасць. Ён хоча прадэманстраваць, што з дапамогай сілы зможа ператварыць міжнародны парадак у фарс.

У гэты момант ніхто — ні адзін з нас не можа заставацца ў баку. Мы павінны захоўваць адзінства ў падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а фактычна — правы ўсіх суверэнных дзяржаў выбіраць свой уласны шлях, свабодны ад пагрозы прымусу, падрыўной дзейнасці або ўварвання».

Імклівае пагаршэнне сітуацыі за апошнія два дні дэманструе далёка ідучыя агрэсіўныя планы расійскага кіраўніцтва і яго поўнае ігнараванне шматлікіх заклікаў спыніць уварванне. Гэтыя трагічныя падзеі патрабуюць неадкладных рашучых міжнародных дзеянняў, каб спыніць вайну. Пара словам саступіць месца дзеянням.

Мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, не можам і не будзем стаяць у баку. У знак салідарнасці з нашымі ўкраінскімі калегамі і народам Украіны мы вылучаем наступныя патрабаванні да дзяржаў-удзельніц АБСЕ і ўсіх іншых неабыякавых дзяржаў:

  1. Неадкладнае ўвядзенне максімальных эканамічных санкцый супраць Расіі, уключаючы адключэнне краіны ад SWIFT і поўнае гандлёвае эмбарга.
  2. Блакаванне актываў і неадкладнае ўвядзенне забаронаў на паездкі, у тым ліку адмова ў выдачы віз, для расійскіх чыноўнікаў і членаў іх сем'яў.
  3. Блакаванне актываў і неадкладнае ўвядзенне забаронаў на паездкі, у тым ліку адмова ў выдачы віз, для расійскіх алігархаў і членаў іх сем'яў.
  4. Прадастаўленне неадкладнай шырокамаштабнай фінансавай і гуманітарнай дапамогі Украіне.
  5. Забеспячэнне Украіны абсталяваннем і ўзбраеннем.

Заяўляючы пра ўварванне Расіі ва Украіну, прэзідэнт Пуцін выступіў з пагрозамі ў адрас астатняга свету ў выпадку ўмяшання ў абарону ўкраінскага народа. Мы не паддамося гэтым пагрозам, і ніхто не павінен. Гэтага нельга дапусціць. Мы заклікаем усе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ працягваць выступаць і дзейнічаць рашуча супраць расійскай агрэсіі і парушэння суверэнітэту Украіны. Будучыня Украіны, Еўропы і ўсяго свету залежыць ад нашай салідарнасці і рэальных дзеянняў па асуджэнні і спыненні беспрэцэдэнтных парушэнняў, якія Расія дапусціла ў дачыненні да міжнародных нормаў і суверэнітэту Украіны. Мы абавязаны спыніць вайну моцнымі, неадкладнымі і адзінымі міжнароднымі дзеяннямі!

Паўторым яшчэ раз: Нягледзячы на тое, што Расія з'яўляецца дзяржавай-удзельніцай АБСЕ, акт агрэсіі з яе боку ўяўляе сабой грубае парушэнне абавязацельстваў Расіі па міжнароднаму праву і асноватворных прынцыпаў АБСЕ і цалкам несумяшчальны з яе ўдзелам у самой АБСЕ.

У знак салідарнасці з народам Украіны,

  1. Crude Accountability, ЗША
  2. Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларусь
  3. Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Нарвегія
  4. Клуб правоў чалавека, Азербайджан
  5. Нідэрландскі Хельсінкскі камітэт, Нідэрланды
  6. Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларусь/Літва
  7. Швейцарскі Хельсінкскі Камітэт, Швейцарыя
  8. Цэнтр даследаванні прававой палітыкі, Казахстан
  9. Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці, Казахстан
  10. Грамадскі фонд «Нотабене», Таджыкістан
  11. Solidarus, Германія
  12. Грамадзянскі кантроль, Расія
  13. Цэнтр ўдзелу і развіцця, Грузія
  14. Грузінскі цэнтр псіхасацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі ахвяр катаванняў, Грузія
  15. Хельсінкскі Камітэт па правах чалавека ў Сербіі, Сербія
  16. Шведская сетка АБСЕ, Швецыя
  17. Нямецка-Рускі Абмен, Германія
  18. Міжнароднае партнёрства за правы чалавека (IPHR), Бельгія
  19. Правы чалавека ў галіне псіхічнага здароўя FGIP, міжнародная арганізацыя
  20. Албанскі Хельсінкскі Камітэт, Албанія
  21. Праваабарончы рух: Бір Дуйно-Кыргызстан, Кыргызстан
  22. Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", Расія
  23. Балгарскі Хельсінкскі Камітэт, Балгарыя
  24. Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, Расія
  25. Цэнтр грамадзянскіх свабодаў, Украіна
  26. Ліберэка, Германія/Швейцарыя
  27. Фонд «Грамадскі вердыкт», Расія
  28. Хельсінкскі Камітэт па правах чалавека, Паўночная Македонія
  29. Хельсінкская асацыяцыя па правах чалавека, Арменія
  30. Грамадская арганізацыя «Пачатак», Таджыкістан
  31. Хельсінкскі фонд па правах чалавека, Польшча
  32. Цэнтр правоў чалавека ZMINA, Украіна
  33. Камітэт юрыстаў па правах чалавека «YUCOM», Сербія


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства