viasna on patreon

589 чалавек на "сутках": вынікі судоў над затрыманымі беларусамі 27 лютага ў лічбах

2022 2022-03-04T20:03:39+0300 2022-03-04T23:24:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcyja_kiev.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш салідарнасці ў Кіеве. Фота "Радіо Свобода"

Марш салідарнасці ў Кіеве. Фота "Радіо Свобода"

У Беларусі 27 лютага прайшлі масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць вайны і рэферэндуму. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", затрымалі мінімум 908 чалавек па ўсёй краіне. За тры дні судовага канвееру праваабаронцам сталі вядомыя вынікі 628 адміністрацыйных справаў. З іх 589 чалавек пакаралі арыштамі агулам на 8257 сутак і 20 чалавек — штрафамі на агульную суму 45 280 рублёў (1415 базавых велічыняў). Некаторыя справы суддзі разглядалі за сем хвілін і працавалі да 21:00. Затрыманых каралі за "ўдзел у масавых мерапрыемствах" (арт. 24.23 КаАП), "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП), "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" або "непадпарадкаванне міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП). На некаторых міліцыянты складалі адразу па два пратаколы. Беларусы, якія выйшлі на вуліцы, каб сказаць «Не» вайне ва Украіне, цяпер утрымліваюцца ў нечалавечых умовах у ізалятарах па ўсёй краіне. Для іх не прымаюць перадачы і не перадаюць лекі. Таксама праваабаронцам вядома, што некаторых збівалі пры затрыманні і ў РУУСах.

Праваабаронцы «Вясны» працягваюць збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці з судовых працэсаў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

Спіс затрыманых у асноўны дзень рэферэндума 27 лютага

У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі масава затрымліваюць грамадзян у розных гарадах Беларусі.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства