Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 8 сакавіка:
Хроніка: Кожны тыдзень у Беларусі працягваюцца затрыманні. Але пераслед мінулага тыдня афарбаваўся кантэкстам вайны ва Украіне. Антываенныя акцыі, жоўта-блакітны шалік, сцяжок ля сметніцы, блізасць да чыгункі — за што затрымлівалі беларусаў і як судзілі?
Крымінальны пераслед: Палітвязня і журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі да калоніі. Як праходзіў суд над ім?
Каментар: З пачаткам вайны ва Украіне ўзнікла шмат валанцёрства ды дапамогі бежанцам і тым, хто абараняе сваю краіну ад агрэсіі. Адна з такіх валанцёрскіх кропак утварылася ў офісе арганізацыі "Актыўным Быць Файна" ў Вільні. Завітаем у офіс АБФ і распытаем яе прадстаўніц і прадстаўнікоў: чаму яны гэта робяць і што ім гэта дае?
Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” правёў насупраць пасольства Беларусі ў Літве антываенную акцыю. Гэта пратэст супраць вайны і незаконнага ўторгнення расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Што казалі праваабаронцы? І што б сказаў Васіль Быкаў?
У музычых паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта “Pylai”. Яго віяланчэліста Елеўферыя Гайко арыштавалі на 14 сутак.
*Аўдыязапіс выпуску: